«Беларусьнафта» ў сьнежні спыніла пастаўкі ў Нямеччыну

«Беларуснафта» трапіла ў пяты пакет санкцый Эўразьвязу.

Ад пачатку сьнежня адсутнічаюць экспартныя пастаўкі нафты зь Беларусі ў Нямеччыну.

Агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на расейскую статыстыку паведамляе, што Беларусь з пачатку месяца не пастаўляе нафту ў Нямеччыну па трубаправодзе «Дружба».

Згодна з экспартным графікам, пастаўкі зь Беларусі у Нямеччыну праз «Дружбу» у сьнежні павінны скласці 150 тысяч тон. Аднак, згодна са статыстыкай, нафта за першы тыдзень не экспартавалася зусім.

Экспартам нафты зь Беларусі займаецца прадпрыемства «Беларуснафта», якое трапіла ў пяты пакет санкцый Эўразьвязу.

​
XS
SM
MD
LG