Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка скрытыкаваў намер Польшчы ўзьвесьці сьцяну на мяжы зь Беларусьсю


Беларускія сілавікі на мяжы Беларусі з Польшчай
Беларускія сілавікі на мяжы Беларусі з Польшчай

Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT скрытыкаваў ідэю аб будаўніцтве Польшчай сьцяны на мяжы зь Беларусьсю.

«Дурная, бязглуздая задума», — заявіў Лукашэнка і дадаў, што, як ён лічыць, «у кагосьці ў Польшчы сярод ініцыятараў гэтай сьцяны скончыліся грошы, таму за кошт гэтага праекту яны хочуць папоўніць свае кашалькі».

Гэтая сьцяна, на думку Лукашэнкі, «ня будзе каштаваць ні 400, ні 500 мільёнаў даляраў, як яны плянуюць, а каля мільярда даляраў». Ён заявіў, што Польшча на асобных участках мяжы зь Беларусьсю ўжо пабудавала загароды, але «спэцслужбы Польшчы прызнаюць, што менавіта там пранікла найбольш уцекачоў, усяго каля 25 тысяч чалавек».

«Мы не напружваемся з гэтай нагоды, няхай будуюць. У Польшчы вельмі нестабільная абстаноўка, і ня факт, што гэты ўрад утрымаецца. Я ўпэўнены, што прыйдуць больш разумныя, гаспадарлівыя людзі і знойдуць, куды патраціць мільярд даляраў», — сказаў Лукашэнка, падкрэсьліўшы, што будаўніцтва сьцяны «неяк з ідэалёгіяй і дэмакратыяй ня вяжацца».

  • Агульная даўжыня беларуска-польскай мяжы складае амаль 400 кілямэтраў, сьцяну плянуецца пабудаваць на ўчастку 180 кілямэтраў. Рашэньне аб будаўніцтве сьцяны ў Варшаве прынялі пасьля таго, як на пачатку лістапада на ўсходняй мяжы краіны пачаўся міграцыйны крызіс.
  • З прычыны павелічэньня патоку нелегальных мігрантаў зь беларускага боку Літва, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць зь Беларусьсю. Кіраўніцтва краінаў Балтыі і Польшчы ўскладае адказнасьць за міграцыйны крызіс на мяжы на беларускія ўлады, тыя ў адказ называюць прычынай крызісу дзеяньні краін Захаду ў краінах, адкуль прыбываюць мігранты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG