Польскія памежнікі заявілі пра дзьве новыя спробы масавага штурму мяжы зь беларускага боку

На беларуска-польскай мяжы, лістапад 2021
На беларуска-польскай мяжы, лістапад 2021

Мігранты працягваюць вяртацца на радзіму зь Беларусі, аднак іншыя групы штоночы штурмуюць польскую мяжу.

За мінулую ноч адбылося 116 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Польскія памежнікі прадухілілі іх, паведамляе Памежная варта Польшчы.

Акрамя таго, мігрантам выдалі 25 пастановаў аб неабходнасьці пакінуць тэрыторыю Польшчы.

За ноч адбыліся дзьве масавыя спробы прарыву мяжы, калі групы прыкладна па 30 асобаў намагаліся незаконна трапіць на польскую тэрыторыю. У Польшчы заяўляюць, што ў гэтым ім дапамагалі беларускія памежнікі.

​
XS
SM
MD
LG