Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве мужчына пачаў страляць пасьля спрэчкі пра неабходнасьць маскі, ёсьць ахвяры


Масква, ілюстрацыйнае фота.

Невядомы мужчына адкрыў страляніну ў шматфункцыянальным цэнтры дзяржаўных і муніцыпальных паслугаў на паўднёвым усходзе Масквы.

Як паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на мэра Масквы Сабяніна, два чалавекі забітыя і трое пацярпелі.

«Мужчына зь пісталетам зайшоў у МФЦ „Разанскі“ і адкрыў страляніну», — расказалі агенцтву відавочцы.

Пазьней маскоўская мэрыя падала дэталі:

  • загінулі адміністратар і ахоўнік
  • пацярпелі 4 чалавекі: два супрацоўнікі і двое наведнікаў, у тым ліку дзяўчынка 10 гадоў
  • параненых дарослых (дзьвюх жанчын і мужчыну) даставілі ў НДІ Скліфасоўскага, дзяўчынку ў дзіцячы шпіталь, іх стан ацэньваецца як цяжкі.

Праваахоўнікі затрымалі нападніка, гэта 45-гадовы жыхар Масквы, яго імя Сяргей Глазаў. Сьцьвярджаецца, што канфлікт узьнік пасьля таго, як наведніка папрасілі надзець мэдычную маску.

Крыніца ТАСС паведаміла, што затрыманы за страляніну — былы вайсковец. Выданьне Readovka ўдакладняе, што раней ён служыў у Службе зьнешняй выведкі. Інтэрфакс дадае, што стралок нібыта ў неадэкватным стане, на допыце расказвае сьледчым пра пандэмію і сусьветную змову.

Распачалі крымінальную справу аб забойстве і незаконным абарачэньні зброі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG