Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івацэвіцкай калёніі ад стрэлу загінуў старшына ўнутранай службы


Калёнія нумар 5 у Івацэвічах.

Калёнія нумар 5 ў Івацэвічах адзначаецца суровымі ўмовамі ўтрыманьня.

У папраўчай калёніі строгага рэжыму № 5 у Івацэвічах загінуў вайсковец, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленьне Сьледчага камітэту па Берасьцейскай вобласьці.

Прычынай сьмерці стала «агнястрэльная траўма», інцыдэнт адбыўся ў ноч на аўторак.

«Папярэдне ўстаноўлена, што 35-гадовы старшына ўнутранай службы загінуў ноччу 7 сьнежня ад агнястрэльнай траўмы падчас нясеньня службы ў ВК-5 у Івацэвічах», — заявіў намесьнік начальніка абласнога УСК Сяргей Гарошка.

Сьледчыя правялі агляд тэрыторыі, аднак нейкіх падрабязнасьцяў пра інцыдэнт пакуль няма. У прыватнасьці, невядома, стала сьмерць вайскоўца наступствам замаху ці неасьцярожнага карыстаньня зброяй.

Вядома, што ў Івацэвічах адбываюць пакараньне некаторыя асуджаныя паводле палітычных артыкулаў.

  • ПК-5 у Івацэвічах — папраўчая калёнія строгага рэжыму. Яе часта блытаюць зь іншай калёніяй — ПК-22, вядомай пад назвай «Воўчыя норы», якая знаходзіцца за 10 кілямэтраў ад райцэнтру.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG