Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьцяпана Латыпава этапавалі ў калёнію «Воўчыя норы»


Сьцяпан Латыпаў у судзе падчас абвяшчэньня выраку. Менск, 16 жніўня 2021 г.

Палітзьняволенага Сцяпана Латыпава этапавалі ў івацэвіцкую калёнію № 22, вядомую пад назвай «Воўчыя норы», для адбыцьця пакараньня.

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

41-гадоваму Сьцяпану Латыпаву прысудзілі 8,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічынь.

Яго абвінавацілі паводле трох крымінальных артыкулаў: 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), 363 («Супраціў супрацоўніку міліцыі») і ч. 4 арт. 209 («Махлярства ў асабліва буйным памеры»).

Падчас суду Сьцяпан Латыпаў спрабаваў забіць сябе — ён уваткнуў сабе ў горла тонкі прадмет. Пасьля гэтага палітвязьня праапэравалі ў адной зь менскіх лякарняў.

  • Сьцяпана Латыпава затрымалі 15 верасьня мінулага году, калі ён разам з суседзямі выйшаў абараніць мурал з «дыджэямі перамен» у двары свайго дома.
  • Падчас ператрусу ў ягонай кватэры знайшлі хімічныя рэчывы, якімі, як паведамлялі дзяржаўныя мэдыя, ён нібыта хацеў атруціць міліцыянтаў. Аднак на судзе абвінавачаньняў у атручваньні ня выставілі.
  • Сам Латыпаў на судзе віны не прызнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG