Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мічыгане вучань адкрыў страляніну ў школе. Загінулі трое


Пасьля страляніны ў Мічыган

Тры вучні сярэдняй школы ў горадзе Оксфард, штат Мічыган, загінулі ў аўторак у выніку страляніны, якую адкрыў 15-гадовы падлетак. Раненьні атрымалі восем чалавек, у тым ліку настаўнікі. Падазронага затрымала паліцыя.

Як расказаў журналістам намесьнік шэрыфа акругі Оклэнд Майкл Маккэйб, стральба адбылася каля 13:00 па мясцовым часе. Паліцыянты і супрацоўнікі службаў экстранай дапамогі апэратыўна адрэагавалі на паведамленьне аб інцыдэнце ў Оксфардзе, які знаходзіцца прыкладна за 55 кілямэтраў на поўнач ад Дэтройта.

Падазроны ва ўчыненьні нападу, 15-гадовы вучань той жа школы, быў хутка ўзяты пад варту паліцыянтамі і не аказаў ім супраціву. Матывы і імя нападніка невядомыя. У школе, будынак якой быў заблякаваны адразу пасьля пачатку стральбы, ідуць ператрусы.

Паведамляецца, што падазраваны вёў страляніну з паўаўтаматычнага пісталета, які яму на мінулым тыдні купіў бацька.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG