29 лістапада польскія памежнікі зафіксавалі 134 спробы нелегальнага перасячэньня мяжы. Таксама ўлады Польшчы выдалі 33 пастановы аб неабходнасьці пакінуць тэрыторыю рэспублікі. Гэта істотна меней, чым у папярэднія тыдні.
Мінулай начы спробы пранікненьня ў Польшчу былі ў двух розных раёнах мяжы. Акрамя таго, двое грамадзян Украіны трапілі пад арышт па падазрэньні ў спрыяньні нелегальнай іміграцыі. Польскія сілавікі штодня затрымліваюць грамадзян розных краін, у тым ліку Польшчы, у падобных падазрэньнях.
Агулам колькасьць спробаў нелегальнага перасячэньня польскай мяжы скарацілася ў параўнаньні зь мінулым тыднем. 24 лістапада стала самым напружаным днём на мінулым тыдні, калі адбыліся 375 спробаў пераходу мяжы.