Прэм’ер Курдыстану абвінаваціў Беларусь у выкарыстаньні мігрантаў для ціску на Эўразьвяз

Мігранты ў менскім аэрапорце. 18 лістапада 2021 г.
Мігранты ў менскім аэрапорце. 18 лістапада 2021 г.

Кіраўнік ураду курдзкай аўтаноміі Іраку рэзка выказаўся на адрас беларускіх уладаў і публічна абвінаваціў іх у выкарыстаньні мігрантаў для ціску на Эўразьвяз.

У інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabic прэмʼер-міністар Курдыстану Масрур Барзані сказаў, што «мігранты заплацілі кантрабандыстам тысячы даляраў, каб перабрацца ў Беларусь, а там улады іх эксплюатавалі і выкарыстоўвалі для ціску на Эўразьвяз», — прыводзіць ягоныя словы Kurdistan24.

Тым часам анансаваныя эвакуацыйныя рэйсы зь Менску ў ірацкі Эрбіль зь невядомых прычын адмененыя, хоць да таго ажыцьцяўляліся некалькі дзён запар.

Усяго ўдалося вывезьці на радзіму ў Ірак каля 2000 чалавек, аднак, па розных ацэнках, у Беларусі застаюцца сама меней 5000 мігрантаў.

На Захадзе абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў наўмысным правакаваньні «мігранцкага крызісу» ў разьліку на адмену санкцый.

​
XS
SM
MD
LG