Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыторская запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў пабіла гістарычны рэкорд


Прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», ілюстрацыйнае фота
Прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», ілюстрацыйнае фота

Буйныя і сярэднія прадпрыемствы Беларусі вінаватыя амаль 68 мільярдаў рублёў. Гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час вымярэньняў паводле агульнапрынятай мэтодыкі. 

Спэцыялізаваны сайт banki24.by адзначае, што, паводле афіцыйнай статыстыкі, сёлета за 9 месяцаў памер крэдыторскай запазычанасьці прадпрыемстваў Беларусі вырас на 10%. Гэта амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2019 год. У 2018-м лічба была на ўзроўні 8%.

Крэдыторская запазычанасьць — абавязаньні кампаній перад партнэрамі за пастаўленую прадукцыю, аказаныя паслугі і выкананыя работы. Сюды таксама ўваходзяць даўгі па заробках і выплатах у бюджэт.

Больш за ўсё завінаваціліся крэдыторам прадпрыемствы Менску — 22 мільярды рублёў. Найхутчэй даўгі нарошчвалі ў Горадзенскай вобласьці, дзе крэдыторская запазычанасьць павялічылася на 60%, да 8 мільярдаў рублёў.

Сярод галін эканомікі самую буйную крэдыторскую запазычанасьць дэманструе прамысловасьць — 28 мільярдаў рублёў, або плюс 16% да пачатку году. Антылідэрамі тут прадпрыемствы апрацоўчай галіны, на долю якіх прыпадае больш за 22 мільярды даўгоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG