Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужу і жонцы, якіх 9 разоў судзілі за асабістую перапіску, выставілі рахунак у 3248 рублёў за харчаваньне на Акрэсьціна


Наста Крупеніч-Кандрацьева, Сяргей Кандрацьеў
Наста Крупеніч-Кандрацьева, Сяргей Кандрацьеў

Жонка і муж, Анастасія Крупеніч-Кандрацьева і Сяргей Крупеніч на дваіх адседзелі 224 дні ў ізалятары па некалькіх пратаколах за асабістую перапіску ў тэлеграме.

Анастасія і Сяргей перасылалі адно аднаму паведамленьні з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Пра затрыманьне і знаходжаньне ў ізалятары яны расказалі Zerkalo.io.

5 лістапада сужэнцы нечакана выйшлі з ізалятара, а ўжо 8 лістапада пакінулі Беларусь і часова жывуць у Варшаве.

У 2020 годзе яны ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту супраць уладаў. Да студзеня 2021 году Анастасія працавала выхавацелькай у дзіцячым садку, а вэб-распрацоўнік Сяргей атрымаў прапанову з Польшчы, тады маладая сям’я пераехала ва Ўроцлаў. Аднак ужо праз 1,5 месяца вярнулася на радзіму пасьля добрай прапановы зь Менску.

15 ліпеня ёй патэлефанавалі з ГУБАЗіку і прапанавалі «падысьці». Прычына — яе камэнтар. Па словах дзяўчыны, двума тыднямі раней у адным з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў, дзе дэананімізуюць сілавікоў, яна ўбачыла бацьку аднаго са сваіх вучняў. Там былі ягоныя пашпартныя дадзеныя, адрас, адзначалася тое, што ён удзельнічаў у справах Віктара Бабарыкі і Марыі Калесьнікавай.

ГУБАЗіК вырашыў, што камэнтар Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай — зьліў пэрсанальных дадзеных дзіцяці, хоць у ім не было ні нумару школы, ні клясы. Затым, пры ператрусе ў кватэры, сілавікі пачалі чытаць тэлефон і натрапілі на перапіску сужэнцаў. Яны ўзрадаваліся, а потым адзін зь іх пачаў пужаць Сяргея Крупеніча праз тэлефон вялікім турэмным тэрмінам для жонкі.

«Адвакат сказаў, што сьледчы павінен быў адразу пры затрыманьні агледзець тэлефон, знайсьці ўсе [экстрэмісцкія] перапосты, але ён гэтага не зрабіў. На раздрукоўках, якія прадстаўлялі ў судзе, быў бачны розны ўзровень зараду батарэі і тое, што тэлефон зараджалі. Значыць, мабільны глядзелі безь мяне. Гэта, тлумачыў абаронца, незаконнае ўварваньне. Навошта сьледчы так рабіў, я ня ведаю: думаю, гэта помста. На Акрэсьціна мы сустракалі і іншых людзей, якія сядзелі са сваякамі, напрыклад, бацькі і дзеці», — кажа Сяргей Крупеніч.

Умовы ўтрыманьня Анастасіі і Сяргея мала чым адрозьніваліся ад тых, пра якія расказвалі іншыя «палітычныя» сядзельцы. У душ не вадзілі, матрацаў і пасьцельнай бялізны не выдавалі. Камэры былі перанаселеныя ў 3–5 разоў, у памяшканьні ўвесь час гарэла сьвятло. А другой і чацьвёртай гадзіне ночы праходзіла пераклічка. У камэры адмыслова падсялялі бяздомнікаў, тыя заносілі арыштантам вошай, ад якіх потым было цяжка вылекавацца.

Што тычыцца работнікаў ЦІП, дык ім падабалася, што ў камэрах поўна вошай, яны жартавалі і зьдзекаваліся з арыштаваных.

У арыштаваных, у тым ліку ў жанчын, забіралі асабістыя рэчы, адзеньне, сродкі гігіены, у многіх жанчын пачаліся праблемы са здароўем. Лісты Сяргею і Анастасіі людзі дасылалі, аднак адміністрацыя ізалятара іх не перадавала.

Калі Крупенічаў выпусьцілі 5 лістапада, раней за тэрмін, яны ўбачылі адно аднаго і папрасілі ў бліжэйшай кавярні выклікаць таксі. Жонка вымушана была крыху абрэзаць валасы, а муж схуднеў у ізалятарах на 11 кг.

Пасьля таго як Анастасія і Сяргей выйшлі на волю, ім выставілі рахунак за харчаваньне ў ізалятары — агулам 3248 рублёў. Гэта амаль 1150 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG