Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабарончыя арганізацыі прызналі 10 новых палітычных вязьняў


Беларусаў судзяць за абразу дзяржсымбаляў, ілюстрацыйнае фота

Па стане на 23 лістапада ў Беларусі 884 палітвязьні.

Беларуская праваабарончая супольнасьці выступіла з сумеснай заявай аб прызнаньні палітычнымі зьняволенымі яшчэ 10 чалавек.

У пераліку — асобы, пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, сілавікоў, судзьдзяў і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, а таксама іншыя формы выказваньня думак.

  • Ігар Грышчанкаў: асуджаны 26 жніўня судом Баранавіцкага раёну паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце на 2 гады абмежаваньня волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу.
  • Раман Смолькін: асуджаны судом Салігорскага раёну паводле артыкулу 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады на 2 гады абмежаваньня волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу.
  • Раман Аніськоў: асуджаны судом Менскага раёну паводле арт. 365, 364 і 369 КК за абразьлівыя камэнтары ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады на 3 гады абмежаваньня волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу.
  • Дзьмітры Шчурко: узяты пад варту ў СІЗА № 7 на падставе абвінавачаньня ў абразе прэзыдэнта паводле арт. 368 КК.
  • Натальля Падлеўска: узятая пад варту ў СТ № 8 на падставе абвінавачваньня ў абразе прэзыдэнта і прадстаўніка ўлады паводле арт. 368 і 369 КК
  • Уладзімер Далматовіч: узяты пад варту на падставе абвінавачваньня ў падпале дзяржаўнага сьцяга паводле арт. 370 КК
  • Васіль Глушакоў: асуджаны судом Чыгуначнага раёну Віцебска паводле арт. 369 КК за абразу міліцыянта да 1 году і 6 месяцаў абмежаваньня волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу
  • Сяргей Батура: асуджаны судом Ленінскага раёну Магілёву паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 2 гадоў і 6 месяцаў калёніі
  • Аляксей Забіран: узяты пад варту на падставе абвінавачваньня ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК
  • Мікалай Ганцэль: асуджаны судом Маладэчанскага раёну паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да 2 гадоў абмежаваньня волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу.

Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі згаданых асобаў палітычна матываванымі, зьвязанымі зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі.

Паводле Правабарончага цэнтру «Вясна», цяпер у Беларусі 884 палітвязьні, пры гэтым людзей, асуджаных ці якія чакаюць судоў за поствыбарную актыўнасьць, за кратамі значна больш.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG