Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вызвалілі трох фігурантаў «справы Рабочага руху», астатнім 10-ці пагражае да 15 гадоў турмы


Гродна Азот
Гродна Азот

Палітвязьні Максім Саковіч, Натальля Белабехава і Сьвятлана Зыль, якія праходзяць па «справе Рабочага руху», вызваленыя пад заклад, паручальніцтва і падпіску аб нявыезьдзе

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі».

Астатнія 10 фігурантаў гэтай справы застаюцца пад вартай у Гомельскім СІЗА. Ім пагражае да 15 гадоў турмы за «здраду дзяржаве». Іх імёны: Аляксандар Капшуль, Ігар Мінц, Уладзімер Жураўка, Андрэй Пагерыла, Сяргей Шэлест, Валянцін Цераневіч, Аляксандар Гашнікаў, Дзьмітрый Елісееў, Ганна Аблаб, Сяргей Дзюба.

На працягу 21–23 верасьня адбыліся арышты 13 працаўнікоў і прадстаўнікоў страйкавых камітэтаў «Гродна Азота», Беларускага мэталюргічнага заводу, Беларускай чыгункі і «Нафтану». Затрыманыя былі зьмешчаныя ў СІЗА КДБ і СІЗА-3.

Як адзначалі праваабаронцы , некаторыя затрыманыя падазраюцца ў змове ці іншых дзеяньнях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады.

Таксама дзяржаўныя СМІ паведамілі пра завядзеньне крымінальнай справы за стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня: затрыманьні зьвязваюць зь дзейнасьцю арганізацыі «Рабочы рух», прызнанай уладамі экстрэмісцкай.

Мэтамі і патрабаваньнямі гэтай арганізацыі, акрамя сацыяльна-эканамічных, былі спыненьне гвалту і перасьледу з боку сілавых ведамстваў у адносінах да мірных грамадзян, вызваленьне ўсіх палітычных зьняволеных і адмена вынесеных у адносінах да іх судовых прысудаў, а таксама адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з пасады кіраўніка дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG