Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб не было пагардлівага «спадар Лукашэнка». Нямецкае выданьне Bild апублікавала дэталі размовы Мэркель з Лукашэнкам


Ангела Мэркель і тагачасны прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд размаўляюць з Лукашэнкам ў Менску ў лютым 2015 году, калі там адбываліся перамовы па сытуацыі на Данбасе
Ангела Мэркель і тагачасны прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд размаўляюць з Лукашэнкам ў Менску ў лютым 2015 году, калі там адбываліся перамовы па сытуацыі на Данбасе

Нямецкае выданьне Bild апублікавала дэталі размовы, якая адбылася ў панядзелак паміж выканаўцай абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангелай Мэркель і Аляксандрам Лукашэнкам. Выданьне спасылаецца на ўласныя крыніцы і дае наступныя пункты, якія нібыта назваў у размове Лукашэнка:

  • Яго прызнаньня прэзыдэнтам — каб не было проста пагардлівага «спадар Лукашэнка» (менавіта так называлі Лукашэнку ў прэс-рэлізе нямецкага ўраду па выніках размовы.
  • «Зьняцьця санкцый Эўразьвязу супраць яго краіны пасьля фальсыфікацыі выбараў, гвалту і катаваньняў супраць народу і згону самалёта Ryanair, зь якога ён выкраў блогера».
  • Каб ЭЗ (асабліва Нямеччына) забраў палову мігрантаў, якіх ён прывёз у краіну, каб адправіць іх у Эўразьвяз і дэстабілізаваць Захад.
  • Фінансавая дапамога для экстраных прытулкаў і дамоў для ўцекачоў, бо ён баіцца яшчэ большай хвалі бежанцаў з Афганістану празь Беларусь у Эўразьвяз.

Мэркель, паводле інфармацыі Bild, захоўвала жорсткую пазыцыю, «але паабяцала дыктатару вывучыць розныя рэчы і абмеркаваць іх з кіраўнікамі дзяржаў ЭЗ».

Выданьне адзначае, што можна было б гаварыць пра прыём некаторых мігрантаў, калі Лукашэнка забясьпечыць, каб астатніх мігрантаў даставілі назад у родныя краіны, і здыме ціск з памежнай агароджы з Польшчай.

Паводле інфармацыі Bild, Мэркель таксама цалкам ня выключыла ўскоснай фінансавай дапамогі на будаўніцтва жыльля для ўцекачоў.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант заявіла РИА Новости, што Лукашэнка не абмяркоўваў з Мэркель санкцыі і «прызнаньне».

«Было б ніжэй за годнасьць прэзыдэнта Лукашэнкі ўздымаць падчас размовы падобныя пытаньні ці высоўваць падобныя ўмовы. Ніводнага слова пра санкцыі і тым больш пра нейкае „прызнаньне“ падчас размоваў сказана не было», — заявіла Эйсмант.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG