Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Званок Мэркель Лукашэнку — капітуляцыя ці перамога?


Менск, 11 лютага 2015
Менск, 11 лютага 2015

Чаму Ангела Мэркель патэлефанавала Аляксандру Лукашэнку? Якія палітычныя наступствы гэта будзе мець: ці спыніцца міграцыйны наступ, ці зьменшыцца санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі? Ці азначае званок прызнаньне Лукашэнкі прэзыдэнтам? Ці не спародзіць гэтая ініцыятыва Мэркель раскол Эўропы?

Гэтыя пытаньні на канале Свабода Premium абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст і Валер Карбалевіч.

Карбалевіч

Валер Карбалевіч
Валер Карбалевіч
  • Пуцін днямі заявіў, што Мэркель і Лукашэнка ўжо сасьпелі для гутаркі. Ён быў пасярэднікам.
  • Ён увесь час казаў заходнім лідэрам: што вы да мяне зьвяртаецеся наконт Беларусі, вы да Лукашэнкі зьвяртайцеся.
  • У нядзелю Макей размаўляў з кіраўніком эўрапейскай дыпляматыі Бурэлем.
  • Магчыма, што размова Лукашэнкі і Мэркель ня будзе мець ніякіх практычных вынікаў.

Дракахруст

Юры Дракахруст
Юры Дракахруст
  • Увесь час і беларускія прапагандысты, і Лукашэнка, і Пуцін казалі — вырашыць міграцыйны крызіс Эўразьвяз можа вырашыць толькі праз дыялёг з афіцыйным Менскам.
  • І вось палітык, якая найбольш асацыюецца з Эўропай, выканала гэтае пажаданьне — гэта само па сабе мае вялікае значэньне.

Карбалевіч

  • Я згодны, што самы факт званка мае вялікае маральнае і іміджавае значэньне. Дэ-факта Мэркель гэтым званком прызнала Лукашэнку кіраўніком Беларусі. Яна дэвальвавала шэраг рашэньняў, прынятых ЭЗ і асобнымі краінамі Зьвязу, цягам апошняга году. У іміджавым сэнсе гэта перамога Лукашэнкі.
  • Арганізуючы мігранцкі крызіс, беларускія ўлады разьлічвалі на большае, на разьмен спыненьня патоку мігрантаў на скасаваньне санкцыяў. Я сумняваюся, што гэтая задача выкананая. Я ня ўпэўнены, што Эўропа адмовіцца ад санкцыяў.

Дракахруст

  • Гэта вашая вэрсія, што Лукашэнка мігранцкім крызісам хацеў дамагчыся скасаваньня санкцыяў, што ён разьлічваў на такі вынік.
  • Магчыма, што на першым месцы было дамагчыся такога, хай і нефармальнага, прызнаньня. Фармальнага прызнаньня не адбылося. Мэркель патэлефанавала Лукашэнку як асобе, якая рэальна кантралюе сытуацыю ў краіне. Ня выключана, што Лукашэнка і не разьлічваў на поўнае скасаваньне санкцыяў.
  • У пастанове Рады ЭЗ, прынятай у панядзелак, не гаворыцца пра сэктаральныя санкцыі.

Карбалевіч

  • Лукашэнка і Макей казалі: давайце весьці перамовы. Аб чым іх весьці, у чым інтарэс Лукашэнкі? Толькі ў скасаваньні санкцыяў.

Дракахруст

  • Сёньня ж Макрон патэлефанаваў Пуціну пра дээскаляцыю мігранцкага крызісу.
  • Размова Мэркель з Лукашэнкам — частка складанай гульні, у якой удзельнічае ЭЗ, Менск і Масква.
  • Былы дыплямат Мацукевіч выказаў думку, што перамовы Мэркель і Лукашэнкі — гэта добра для Беларусі. На яго погляд, лепш, каб Эўропа і Менск вырашалі праблемы паміж імі самі, непасрэдна, а не праз Пуціна.

Карбалевіч

  • Галоўная праблема сувэрэнітэту Беларусі і рэгіянальнай бясьпекі — гэта Лукашэнка. Пакуль гэтая фігура ва ўладзе, усе размовы пра захаваньне сувэрэнітэту, пра яго аслабленьне ці ўзмацненьне ня маюць значэньня.
  • Праблема сувэрэнітэту Беларусі мае імя.

Дракахруст

  • Вы лічыце, што і Мэркель так думае?

Карбалевіч

  • Яе гэта ўжо не цікавіць. Яна вырашае свае праблемы, у іх ужо 10 тысяч мігрантаў. Гэта ўжо і нямецкая праблема. І яна спрабуе вырашыць гэтую праблему з чалавекам, ад якога залежыць яе вырашэньне.
  • Пазыцыя Масквы стала больш гнуткай. Пуцін заявіў, што гатовы быць пасярэднікам у вырашэньні мігранцкага крызісу. Пяскоў патлумачыў, што ня варта вінаваціць у гэтым крызісе аднаго Лукашэнку.
  • Пасьля гэтага варта было чакаць разрадкі напружанасьці на мяжы. Але гэтага не адбылося.

Дракахруст

  • Мэркель сыходзіць. Яна пакіне пасаду неўзабаве. Вы ня лічыце, што гэты крок Мэркель ня быў ня з кім узгоднены і Польшча і Літва палічаць, што ім здрадзілі?

Карбалевіч

  • Цалкам магчыма, што сярод краінаў ЭЗ ёсьць пэўныя рознагалосьсі ў пытаньні палітыкі адносна Беларусі. Ня думаю, што гэтае тэлефанаваньне выкліча энтузіязм у палякаў.
  • Пасада Мэркель ня важная, важна, што гэта Мэркель — самы вядомы палітык Эўропы.
  • Амбасадары краінаў ЭЗ адмаўляюцца ўручаць даверчыя лісты Лукашэнкі, а Мэркель яму тэлефануе — другое адмаўляе першае.

Дракахруст

  • Лукашэнка міграцыйнай атакай трапіў у адзін з балючых пунктаў Эўропы. Міграцыйныя праблемы вельмі моцна падзяляюць Эўропу, вельмі вострыя канфлікты на гэты конт паміж краінамі Захаду і Ўсходу Эўропы.
  • Ня выключана, што пасьля гэтага званка краіны, якія і раней былі за больш мяккія санкцыі, узмацняць свой голас.

Карбалевіч

  • Палітыка Літвы і Польшчы ў мігранцкім крызісе мае падтрымку ўсяго Эўразьвязу, у тым ліку і Нямеччыны. Ня думаю, што Лукашэнка здолее паглыбіць раскол Эўропы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG