Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што прыйшло на зьмену вулічнаму пратэсту? Інтэрвію з сацыёлягам


Менск, 9 жніўня 2020 г.
Менск, 9 жніўня 2020 г.

Як зьмянілася падтрымка Аляксандра Лукашэнкі з красавіка мінулага году? Ці ёсьць у беларускім грамадзтве каштоўнасны раскол? У параўнаньні з 2020 годам — што зьмянілася, а што захавалася ў грамадзкіх настроях? Ці павялічылася схільнасьць да нямірных шляхоў зьменаў?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае сацыёляг, былы дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН Беларусі Генадзь Коршунаў.

Коршунаў

Ці зьмянілася падтрымка Лукашэнкі?

  • Шчырая падтрымка Лукашэнкі цяпер ніжэйшая, чым тыя 28–20%, якія фігуруюць у апытаньнях нямецкага цэнтру ZOiS i брытанскага Chatham House.
  • Сярод прыхільнікаў улады яму няма ніякай альтэрнатывы.
  • Падчас апытаньняў у такіх умовах, якія цяпер у Беларусі, людзі крыху прыхоўваюць свае меркаваньні, нават не заўжды сьвядома.
Генадзь Коршунаў
Генадзь Коршунаў
  • Нават падчас онлайн-апытаньняў, якія больш бясьпечныя, уключаецца ўнутраны цэнзар.
  • З улікам гэтага фактару я мяркую, што яго падтрымка цяпер складае 20–25%.
  • Каб зразумець, што адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе, трэба глядзець гадоў на 10 назад.
  • Улада стала кансэрвавацца, а грамадзтва разьвівацца — у першую чаргу дзякуючы лічбавізацыі і разьвіцьцю сацыяльных сетак.
  • Стварылася прастора, дзе людзі маглі разьвівацца без уладаў, а часам і насуперак уладам.

Ці патрэбная ўладзе сацыялёгія?

  • Дырэктар Інстытуту сацыялёгіі НАН, які быў да мяне, выключыў пытаньне аб даверы прэзыдэнту з маніторынгавай анкеты інстытуту.
  • Як той казаў, ня ведаеш — і галава не баліць.
  • Дынаміку можна адсачыць паводле дадзеных НІСЭПД, якія, на шчасьце, яшчэ ёсьць у вольным доступе.
  • І там усё адэкватна.
  • Цікава, што ў адміністрацыі Лукашэнкі дадзенымі Інстытуту сацыялёгіі не карысталіся.
  • Дадзеныя ішлі наверх, але недзе праз год, калі я быў дырэктарам інстытуту, тэлефануе чалавек з адміністрацыі, пытаецца, што яны азначаюць.
  • Я тлумачу, спрабую даць дадатковую інфармацыю, чую ў адказ — «Ды ня трэба».
  • Тое самае было з ІАЦ [Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзыдэнта], які зьнішчылі ў 2019 годзе.
  • Вынішчалася ня толькі незалежная сацыялёгія, але і праўладная, уладам была нецікавая і непатрэбная інфармацыя пра тое, што адбываецца ў грамадзтве.

Ці ёсьць раскол у беларускім грамадзтве?

  • Адзінадушша ў меркаваньнях няма ў ніводным грамадзтве.
  • Я мяркую, што тэза пра раскол у беларускім грамадзтве — гэта перабольшаньне.
  • Раскол ёсьць паміж грамадзтвам і ўладай, унутры грамадзтва ёсьць падзелы.
  • Галоўны падзел — каштоўнасны, цывілізацыйны, гэта падзел паміж эпохамі.
  • Частка грамадзтва ўвайшла ў лічбавую, постындустрыяльную стадыю разьвіцьця, іншая частка толькі ўваходзіць, а яшчэ адна ня хоча нікуды ўваходзіць, яна сядзіць у індустрыяльнай эпосе і ёй там добра.
  • У апытаньні Chatham House падтрымка патрабаваньняў пратэсту значна шырэйшая, чым доля прыхільнікаў пратэсту.
  • Па некаторых патрабаваньнях там падтрымка 60–70%, амаль удвая большая, чым падтрымка пратэсту як такога.
  • Тых, хто апраўдвае гвалт, усяго 15%.
  • У носьбітаў традыцыйных каштоўнасьцяў локус кантролю вынесены вонкі, яны аддаюць права кіраваць сабой Лукашэнку, уладзе.

У што ператварыўся вулічны пратэст?

  • Варта ўлічваць таксама дадзеныя «Народнага апытаньня», якое апытвае праз Viber больш пратэставае грамадзтва.
  • Вулічныя пратэсты сваю ролю ўжо адыгралі.
  • Зараз цана выхаду на вуліцу неймаверная.
  • Небясьпека для сябе і сваёй сям’і — гэтую прычыну людзі пераважна называюць у «Народным апытаньні», калі тлумачаць, чаму яны не выходзяць на вуліцу.
  • Паводле апытаньняў і ZOiS, і Chatham House, за год незадаволенасьць уладамі і жаданьне зьменаў амаль не зьмяніліся.

«Падзеі 2020-га— пачатак „гістарычнай рэвалюцыі“»

  • Калі б улада дала магчымасьць людзям некуды сысьці ад палітыкі, яны б, можа, туды і сышлі.
  • Але зараз сысьці няма куды, акрамя сваёй кухні.
  • 2020 год даў людзям неймавернае адчуваньне еднасьці.
  • Тады велізарная колькасьць людзей казала, як Бандарэнка, — «Я выходжу».

Ці павялічваецца доля прыхільнікаў нямірных шляхоў пераменаў?

  • Доля прыхільнікаў нямірнага пратэсту не павялічваецца.
  • Дадзеныя нямецкага ZOiS у гэтым пытаньні пацьвярджаюцца і дадзенымі «Народнага апытаньня».
  • Асноўныя стратэгіі, якія людзі падтрымліваюць, гэта стратэгіі мірнага пратэсту.
  • Я падзяляю такі падыход.
  • Калі б у жніўні пратэст ня быў мірны, улады б аддалі загад страляць не гумовымі, а баявымі кулямі.
  • Тады ж Пуцін сфармаваў сілавую рэзэрву і папярэдзіў, што ў выпадку чаго расейскія сябры беларускага АМАПу прыйдуць на дапамогу.
  • Я ня бачу ані сэнсу, ані патэнцыялу эфэктыўнасьці ў гвалтоўных адказах на гвалт улады.
  • Ня бачу ні ў мінулым, ні цяпер.
  • Праз гвалт мы не пабудуем трывалых падмуркаў будучыні.
  • Зь негвалтоўнага пратэсту вырасьце здаровае дрэва, не палітае крывёй.
  • Летась гучалі заклікі да сілавых дзеяньняў з боку пратэсту, але грамадзтва гэтых заклікаў не пачула, яно рабіла тое, да чаго яно высьпела, пра што яно вырашыла само.

Што было раней

  • Нямецкі Цэнтар усходнеэўрапейскіх і міжнародных дасьледаваньняў ZOiS апублікаваў вынікі онлайн-апытаньня беларусаў, праведзенага ў чэрвені 2021 году.
  • На пытаньне аб найлепшым выхадзе зь цяперашняга палітычнага тупіку большасьць рэспандэнтаў назвала новыя выбары.
  • 30% апытаных аказаліся прыхільнікамі рэжыму, 53,5% — праціўнікамі рэжыму.
  • Chatham House Belarus Initiative правёў чарговае онлайн-апытаньне ў ліпені-жніўні сёлета.
  • Паводле апытаньня Chatham House, стаўленьне да пратэстаў стабільнае са студзеня 2021 году: прыкладна 40% гарадзкіх беларусаў ставяцца да іх станоўча, яшчэ 40% — адмоўна.
  • Большасьць гарадзкіх беларусаў падтрымліваюць усе патрабаваньні пратэсту (акрамя адстаўкі Лукашэнкі — за гэта выступае 46%).
  • Лукашэнку ў ліпені лічылі найбольш годным прэзыдэнтам 27% апытаных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG