«Я спадзяюся, што ўвесь сьвет цяпер можа ясна бачыць, хто сапраўды хоча мір і хто канцэнтруе амаль 100 тысячаў салдатаў на нашай мяжы», — сказаў Зяленскі ў відэавыступе, разьмешчаным на сайце прэзыдэнта Ўкраіны.
Перасоўваньне расейскіх войскаў каля мяжы з Украінай выклікала ў Кіева і заходніх краінаў перасьцярогі наконт магчымага ўварваньня ва Ўкраіну. Масква называе гэтыя перасьцярогі «правакацыйнымі», у сваю чаргу выказваючы занепакоенасьць ростам вайсковай актыўнасьці NATO у рэгіёне.
3 лістапада Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла, што колькасьць расейскай групоўкі, сканцэнтраванай ля мяжы з Украінай, складае 90 тысячаў чалавек.