Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя кажа пра зьніжэньне тэмпаў шпіталізацыі хворых на каранавірус


Тэст на каранавірус, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя сьцьвярджае, што ў Беларусі зьніжаюцца тэмпы прыросту захворваньняў на COVID-19. У той жа час час у суседніх краінах назіраецца ўсплеск распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

Паводле ведамства, другі тыдзень рэгіструецца нязначная, але тэндэнцыя па зьніжэньне шпіталізацыі пацыентаў у стацыянары.

Згодна са статыстыкай міністэрства, у трох абласьцях эпідэміялягічная сытуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленьні з «ковіднага рэжыму».

Адзначаецца, што ўсе навукова-практычныя цэнтры і частка стацыянараў абласьцей і Менска ў поўным аб’ёме аказваюць плянавую дапамогу.

Раней Міністэрства аховы здароўя ініцыявала пэўныя захады дзеля мінімізацыі распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі — абавязковы масачны рэжым аж да штрафных санкцый за невыкананьне, прыпыненьне плянавых апэрацый і г.д.

Аднак Аляксандар Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў ведамства за «гвалт і самадзейнасьць», у выніку ўсе абмежаваньні тэрмінова зьнялі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG