Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля вокрыку Лукашэнкі ў Беларусі адмянілі патрабаваньне насіць маскі і трымаць дыстанцыю


Міністэрства аховы здароўя ўнесла зьмены ў Санітарныя нормы і правілы, зьвязаныя з COVID-19. 

Зь іх цалкам выключылі пункт 41¹, які абавязваў людзей насіць маскі і трымаць дыстанцыю ва ўстановах, арганізацыях і грамадзкім транспарце.

Пазьней у камэнтары да зьменаў Мінздароўя адзначыла, што ўсё ж рэкамэндуе карыстацца маскамі падчас наведваньня абʼектаў і арганізацый «ва ўмовах наяўнай эпідэміялягічнай сытуацыі».

У Менску цалкам адмянілі рашэньне 3073 ад 14 кастрычніка, якім у сталіцы ўводзіўся абавязковы масачны рэжым ва ўстановах і грамадзкім транспарце, і сацыяльная дыстанцыя. Зьнялі абмежаваньні з працы выставаў, музэяў, бібліятэк, цэркваў. Перадумалі ўводзіць абавязковую вакцынацыю для кіроўцаў грамадзкага транспарту, курʼераў, работнікаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўваньня.

У Бабруйску адмянілі загад правяраць сэртыфікаты аб вакцынацыі ці ПЦР-тэсты ў наведнікаў начных клюбаў і дыскатэк. У горадзе зноў можна заходзіць ва ўстановы і езьдзіць у грамадзкім транспарце бяз масак. У крамах адмянілі забарону на абслугоўваньне кліентаў бяз масак.

19 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка загадаў Міністэрству аховы здароўя вярнуць плянавыя агляды і апэрацыі, а таксама выказаўся за тое, каб кожны сам вырашаў, ці насіць яму маску:

«І маскі, і засьцерагальныя захады, і вакцынацыя — гэта выключна добраахвотная справа кожнага чалавека», — заявіў ён.

21 кастрычніка ў Беларусі зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG