Міліцыянта, падзеньне якога стала прычынай арышту Ціханоўскага, абразілі тысячу разоў

Пацярпелы міліцыянт Ўладзімер Казлоўскі
Пацярпелы міліцыянт Ўладзімер Казлоўскі

Менчука пакаралі «хатняй хіміяй» за зьнявагу міліцыянта, які летась у траўні падчас тузаніны на пікеце Ціханоўскай у Горадні паваліўся на зямлю.

57-гадовага Андрэя Васілеўскага прызналі вінаватым у абразе міліцыянта з Горадні Ўладзімера Казлоўскага, які паваліўся на зямлю падчас тузаніны 29 траўня мінулага году на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне ў кандыдаты ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай.

Паводле вэрсіі абвінавачваньня, Васілеўскі пакінуў камэнтар у «Аднаклясьніках» пад допісам Вольгі Карач са словам «мразь».

Пацярпелы міліцыянт расказаў, што ў той дзень яму прыйшло «больш за тысячу абразаў, пагрозаў ужываньня гвалту» як у дачыненьні да яго, гэтак і ў дачыненьні да ягоных родных і блізкіх, а камэнтар абвінавачанага «дыскрэдытаваў яго ў вачах грамадзкай думкі, нанёс удар па аўтарытэце, прынізіў прафэсійныя якасьці».

У выніку Васілеўскаму прысудзілі два з паловай гады «хатняй хіміі», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

​
XS
SM
MD
LG