Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саакашвілі пагадзіўся на лячэньне і супрацоўніцтва зь лекарамі, — адвакат


Міхэіл Саакашвілі, архіўнае фота
Міхэіл Саакашвілі, архіўнае фота

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі пагадзіўся на лячэньне, паведаміў яго адвакат Дзіта Сазаглішвілі

Пра гэта паведамляе грузінская служба Радыё Свабода.

«Праблемы камунікацыі зь Міхэілам Саакашвілі вырашаныя, таму Саакашвілі спыніў крайнюю форму пратэсту — адмову ад лячэньня, аналізаў, тэстаў і гэтак далей», — сказаў Сазаглішвілі.

Пра гэта ён заявіў пасьля сустрэчы з палітыкам у турме ў Руставі.

«Нам далі магчымасьць размаўляць такім чынам, каб Служба дзяржаўнай бясьпекі не магла запісаць размову паміж намі. У выніку Сакашвілі перастаў актывізаваць свой пратэст — адмаўляцца ад лячэньня», — дадаў адвакат.

Паводле яго словаў, Саакашвілі чарговы раз выказаў павагу да лекараў і гатовы працягваць супрацоўніцтва з мэдыкамі.

Раней упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Людміла Дзянісава паведаміла, што Міхэіл Саакашвілі адмовіўся ад любой мэдычнай дапамогі.

  • Былы прэзыдэнт быў затрыманы 1 кастрычніка ў Тбілісі пасьля таго, як таемна прыбыў у Грузію з Украіны. Саакашвілі лічыць сябе палітвязьнем і пасьля арышту на знак пратэсту абвясьціў галадоўку.
  • У Грузіі Саакашвілі прысудзілі да трох гадоў пазбаўленьня волі за памілаваньне былых чыноўнікаў МУС, асуджаных за забойства Сандра Гіргуліані, і да шасьці гадоў турмы за зьбіцьцё былога дэпутата Валерыя Гелашвілі. У грузінскай пракуратуры таксама ёсьць пытаньні наконт незаконнага перасячэньня мяжы Саакашвілі.
  • Міхаіл Саакашвілі лічыць абвінавачваньні супраць яго сфабрыкаванымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG