Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На расейскі тэлеканал «Муз-ТВ» склалі пратакол аб «гей-прапагандзе»


Сьпявак Філіп Кіркораў перад пачаткам сьвяточнага шоў
Сьпявак Філіп Кіркораў перад пачаткам сьвяточнага шоў

На расейскі тэлеканал «Муз-ТВ» склалі адміністрацыйны пратакол паводле артыкулу аб так званай прапагандзе нетрадыцыйных сэксуальных адносін сярод непаўналетніх. Картку справы ў картатэцы Басманнага суду Масквы знайшоў тэлеграм-канал «Можам растлумачыць».

Суд па справе мае адбыцца 17 лістапада. У прэс-службе тэлеканалу заявілі, што яна «нічога не можа сказаць наконт гэтага».

Паводле расейскіх законаў, максымальнае пакараньне, якое пагражае «Муз-ТВ», — штраф у мільён расейскіх рублёў (каля 14 тысяч даляраў) або прыпыненьне дзейнасьці на тэрмін да 90 сутак.

Паведамляецца, што на тэлеканал паскардзіліся за трансьляцыю ўручэньня прэміі «Муз-ТВ 2021» сёлета ў чэрвені. Тэлеканал паказаў у эфіры, у прыватнасьці, сьпевакоў Філіпа Кіркорава і Даву ў вобразе маладых, якія бяруць шлюб, а таксама блогераў Ігара Сіняка ў сукенцы і Даню Мілохіна ва ўборы напалову з сукенкі, напалову са смокінга.

Пасьля гэтага грамадзкая ўпаўнаважаная па абароне сям’і Вольга Баранец напісала заяву ў паліцыю, а Раскамнагляд паабяцаў праверыць запіс эфіру на прадмет парушэньня закону аб забароне так званай гей-прапаганды непаўналетнім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG