Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у расейскім Саратаве забараніў сайты пра выраб сякераў


Каменная сякера
Каменная сякера

Саратаўскі раённы суд у Расеі пастанавіў заблякаваць пяць спасылак з інструкцыямі па вырабе турыстычных і каменных сякераў

Пазоў аб забароне падала пракуратура Васкрасенскага раёну Саратаўскай вобласьці. Паводле вэрсіі ведамства, інфармацыя на гэтых сайтах зьвязаная зь незаконным вырабам зброі.

«Наяўнасьць у свабодным доступе на ўказаным сайце такога роду спосабаў вырабу зброі парушае правы нявызначанага кола асобаў — спажыўцоў інфармацыйных паслугаў і ставіць пад пагрозу законныя інтарэсы Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў рашэньні суду.

На першым сайце «МэталаБуд» аўтар падрабязна разьбіраў, якія бываюць віды сякераў і для чаго іх выкарыстоўваюць. А таксама расказваў, як са звычайнай сякеры зрабіць сякеру вікінга.

На іншых рэсурсах таксама тлумачылі, як выбіраць сякеру ў краме і якія з вырабаў зручней ужываць у гаспадарцы. Аўтары ў тым ліку расказваюць пра сякеры з каменя, дыскавай пліты, арматуры і іншых падручных сродкаў.

Большасьць аналягічных вырабаў можна купіць у спэцыялізаваных крамах. Але іх кошт для турыста ці жыхара тайгі можа аказацца занадта высокі, пішуць аўтары заблякаваных рэсурсаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG