Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі набылі моц папраўкі да законаў аб абароне сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу


Сілавікі на вуліцах Менску

Набылі моц ухваленыя ў ліпені Палатай прадстаўнікоў папраўкі да законаў у пытаньнях абароны сувэрэнітэту і канстытуцыйнага ладу. У прыватнасьці, зьмены закранулі законы «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь» і «Аб надзвычайным становішчы».

Раней падставай для ўвядзеньня надзвычайнага становішча (апроч стыхійных бедзтваў і катастроф) лічыўся пачатак беспарадкаў, але не было ўдакладнена, што лічыць беспарадкамі. Цяпер жа да іх будуць адносіць спробы гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу, захопу ці прысваеньня ўлады, узброены мяцеж, масавыя хваляваньні, міжнацыянальныя і міжканфэсійныя канфлікты, што суправаджаюцца гвалтоўнымі дзеяньнямі, якія ствараюць пагрозу жыцьцю і бясьпецы грамадзян.

Да гарантаваньня парадку, паводле паправак, могуць быць далучаныя ваенізаваныя арганізацыі.

Акрамя сілавых органаў, на гэтую задачу могуць мабілізаваць арганізацыі з «асаблівымі статутнымі задачамі», а гэта лесагаспадарчыя службы, інкасацыя, «Белпошта», БФСТ «Дынама» і іншыя. Іх супрацоўнікам змогуць выдаваць зброю, пазначаную ў законе.

У новым законе таксама зьмяшчаецца і норма, паводле якой, калі штосьці здарыцца з прэзыдэнтам, яго паўнамоцтвы будуць аўтаматычна перададзеныя Радзе бясьпекі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG