Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвясьціў у Расеі тыдзень выходных праз пандэмію каранавірусу


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў непрацоўнымі дні з 30 кастрычніка па 7 лістапада ўключна. Аб гэтым яго сёньня папрасіў урад. Прычынай стала чацьвёртая хваля пандэміі каранавіруснай інфэкцыі.

Дні з 4 па 7 лістапада, згодна з календаром, ужо былі выходнымі. Фактычна да іх дадаліся тры непрацоўныя дні. Дадатковыя выходныя, паводле задумы ўраду, павінны спрыяць спыненьню распаўсюду каранавірусу сярод насельніцтва.

Адначасова СМІ паведамляюць, што расейскія рэгіёны могуць павялічыць тэрмін рэжыму непрацоўных дзён, ці пачаўшы яго раней, ці падоўжыўшы яго на столькі, на колькі палічаць патрэбным. Раней урад прапаноўваў дазволіць рэгіёнам увесьці дадатковы непрацоўны тыдзень з 23 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG