Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня выдала ў Расею яшчэ аднаго «сьведку Яговы»


Зьезд сьведкаў Яговы на стадыёне «Трактар» у Менску, ліпень 2019 году
Зьезд сьведкаў Яговы на стадыёне «Трактар» у Менску, ліпень 2019 году

Генэральная пракуратура Беларусі адмовілася выдаць Расеі «сьведку Яговы» Алега Ланшакова. Яго выпусьцілі зь берасьцейскага СІЗА пасьля трох тыдняў зьняволеньня, паведаміла «Медиазона».

У Расеі «сьведак Яговы» з 2017 году перасьледуюць як удзельнікаў экстрэмісцкай арганізацыі.

Ратуючыся ад перасьледу, Алег Ланшакоў у 2020 годзе пераехаў у Берасьце, атрымаў від на жыхарства і падаў хадайніцтва на палітычнае прыстанішча.

Гэта ня першы выпадак, калі ўлады Беларусі не выдаюць егавістаў Расеі. Летась у красавіку Генпракуратура адмовілася выдаць у Расею Мікалая Махалічава, якога там абвінавацілі ў арганізацыі экстрэмісцкай групы. Махалічаў таксама папрасіў палітычнага прыстанішча, калі быў у віцебскім СІЗА. Ці далі яму такі статус, не паведамляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG