Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цэнтар «Мэмарыял» у Маскве напалі невядомыя ў масках


Сядзіба «Мэмарыялу» у Маскве
Сядзіба «Мэмарыялу» у Маскве

У Маскве на офіс праваабарончага цэнтра «Мэмарыял», які расейскімі ўлады прызналі"замежным агентам«, учынілі напад некалькі дзясяткаў чалавек. Інцыдэнт адбыўся падчас паказу фільма Агнешкі Голянд «Гарэт Джонс». Прагляд быў арганізаваны сумесна з польскім культурным цэнтрам.

Як паведамілі Радыё Свабода ў «Мэмарыяле», прыкладна празь 10 хвілін пасьля пачатку фільма ў залу ўварваліся людзі ў масках і загадалі ўсім ляжаць. Многія гледачы спалохаліся, вырашыўшы, што гэта захоп закладнікаў. Затым нападнікі зайшлі на сцэну і сталі назваць прысутных «фашыстамі» і выкрыкваць лёзунгі «Далоў!» і «Сыходзь!».

Да прыезду паліцыі ўдалося затрымаць траіх чалавек. Іх забралі ў аддзел. Падрабязнасьцяў пра нападнікаў і прычынах іх учынку пакуль няма.

Міжнароднае гісторыка-асьветніцкае, дабрачыннае і праваабарончае таварыства «Мэмарыял» — некамэрцыйная арганізацыя, якая займаецца дасьледаваньнем палітычных рэпрэсій у СССР і сучаснай Расеі. Мінюст прызнаў праваабарончы цэнтар «замежным агентам» у 2014 годзе. Гісторыка-асьветніцкае таварыства было прызнанае «замежным агентам» у 2016-м.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG