Адміністрацыя ўнівэрсытэту адправіла патрабаваньне аб дэмантажы скульптуры Альянсу ў падтрымку патрыятычных дэмакратычных рухаў Кітая — некамэрцыйнай арганізацыі, якая ставіць сваёй мэтай прыцягненьне да адказнасьці арганізатараў падаўленьня пратэстаў. Тады, паводле афіцыйных дадзеных, загінула каля 250 чалавек. Незалежныя назіральнікі сьцьвярджаюць, што загінулых магло быць больш за тысячу.
Дэманстрацыі ў Пэкіне ў 1989 годзе пачаліся пасьля сьмерці былога генэральнага сакратара ЦК кампартыі Ху Яабана, якога лічылі прыхільнікам лібэралізацыі, і працягваліся паўтара месяца. Удзельнікі патрабавалі дэмакратызацыі Кітая і адмены палітычнай манаполіі Кампартыі. Для разгону ўлады ўжылі танкі. Многія актывісты пратэстнага руху зьбеглі ў Ганконг. У мацерыковым Кітаі ўся інфармацыя пра падзеі 1989 года да гэтага часу зачыненая ад грамадзкасьці.
Да 2020 года года Ганконг карыстаўся шырокай аўтаноміяй у Кітаі ў рамках прынцыпу «адна краіна — дзьве сыстэмы». На тэрыторыі горада дзейнічала сваё заканадаўства, адсутнічала цэнзура, афіцыйна дзейнічала апазыцыя. Пэкін фактычна адмяніў асаблівы статус горада, у ім праходзяць арышты і суды над праціўнікамі камуністычнага рэжыму, акцыі пратэсту з сотнямі тысяч удзельнікаў былі, у канчатковым выніку, падаўленыя.