Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як кітайская Плошча паўплывала на кітайскую эпоху


Афіцэр уздымае кітайскі сьцяг на плошчы Цяньаньмэнь, 4 сакавіка 2013 году. На фоне - партрэт - Мао Цзэдун
Афіцэр уздымае кітайскі сьцяг на плошчы Цяньаньмэнь, 4 сакавіка 2013 году. На фоне - партрэт - Мао Цзэдун

І ці паўплывае на беларускія эліты беларуская Плошча?

Сёньня, у 24-тыя ўгодкі крывавай расправы са студэнцкім пратэстам на плошчы Цяньаньмэнь у Пэкіне, New York Times нагадвае, што некаторыя зь цяперашніх сяброў Палітбюро Камуністычнай партыі Кітаю прымалі ўдзел у палітычных дыскусіях 1989 году наконт дэмакратызацыі краіны.

«На працягу чатырох дзён больш чым 400 самых яркіх прадстаўнікоў палітычнай эліты Кітаю ў адным з пэкінскіх гатэляў вельмі актыўна абмяркоўвалі будучыню краіны. Быў красавік 1989 году, і пасьля дзесяці гадоў эканамічных пераўтварэньняў, Кітай сутыкнуўся з патрабаваньнямі палітычнай лібэралізацыі. Некалькі дзён пазьней успыхнулі пратэсты на плошчы Цяньаньмэнь, і жыцьці тых, якія прысутнічалі на згаданай сустрэчы, далей пайшлі радыкальна адрознымі шляхамі. Некаторыя зь іх цяпер знаходзяцца сярод кіраўнікоў краіны, у тым ліку Лі Кэцян, прэм’ер-міністар Кітаю. Іншыя апынуліся ў турме або ў выгнаньні, абвінавачаныя ў падтрымцы дэманстрацый, якія ўзварухнулі Камуністычную партыю і закончыліся расстрэлам сотняў безабаронных дэманстрантаў і выпадковых мінакоў у Пэкіне 4 чэрвеня» — пішуць у New York Times Эндру Джэйкабс і Крыс Баклі.

Паводле журналістаў амэрыканскай газэты, марна спадзявацца, што новае кіраўніцтва Кітаю, якое было зацьверджаная на зьезьдзе Камуністычнай партыі ў лістападзе летась, нейкім чынам рэабілітуе пратэст 1989 году на плошчы Цяньаньмэнь, які ў афіцыйнай прапагандзе лічацца контррэвалюцыйным бунтам. Тым ня менш, лічаць Джэйкабс і Баклі, ня выключана, што новыя камуністычныя лідэры Кітаю будуць больш адкрытымі на ідэі дэмакратызацыі і лібэралізацыі палітычнага жыцьця, чым іхнія папярэднікі, паколькі яны дасьпявалі ўжо ў атмасфэры эканамічнай лібэралізацыі, запачаткаванай Дэн Сяапінам, ды сярод ажыўленых дыскусій пра палітычную лібэралізацыю напярэдадні крывавай расправы на плошчы Цяньаньмэнь.

«Партыйная сыстэма мяняе людзей. Раз вы ўступіце на гэты шлях, вы завучваеце, што каб абараніць сябе, вам трэба бараніць сыстэму. Але я ня веру, што эпоха плошчы Цяньаньмэнь не пакінула на іх ніякіх сьлядоў» — сказаў амэрыканскім журналістам пра цяперашніх кіраўнікоў Кітаю пісьменьнік Ву Вэй, колішні партыйны функцыянэр.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG