Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскататарскую пісьмовасьць перавядуць на лацінку


Урад Украіны прыняў рашэньне перавесьці крымскататарскую пісьмовасьць з кірыліцы на лацінку

Зьмена альфабэту будзе праходзіць да 1 верасьня 2025 году.

Альфабэт крымскататарскай мовы на аснове лацінскай графікі складаецца з 31 літары. Яна распрацаваная адмыслоўцамі-усходазнаўцамі, мовазнаўцамі і філёлягамі ў працэсе кансультацыяў з Мэджлісам крымскататарскага народу.

Ва ўрадзе Ўкраіны адзначылі, што цяпер крымскататарская мова будзе разьвівацца ў большай гармоніі зь іншымі цюркскімі мовамі, якія пасьля 1991 году перайшлі або цяпер пераходзяць на лацінскі альфабэт. Так, у прыватнасьці, адбылося ў Азэрбайджане, Казахстане і Ўзбэкістане.

Канцэпцыя разьвіцьця крымскататарскай мовы была ўхваленая ўкраінскім урадам у красавіку.

Да 1929 году крымскія татары выкарыстоўвалі пісьмовасьць на арабскай графічнай аснове, затым — да 1938 году — выкарыстоўвалася лацінка. У 1938 годзе была ўкаранёна кірыліца.

  • У пачатку 1990-х гадоў крымскія татары сталі паступова пераходзіць на лацінку. Праваабаронцы адзначалі, што пасьля анэксіі Крыму Расеяй у 2014 годзе працэс зьмены альфабэту запаволіўся.
  • Паводле расейскага заканадаўства дзяржаўнымі мовамі анэксаванага паўвострава зьяўляюцца расейская, украінская і крымскататарская. У РФ альфабэты дзяржаўных моваў рэгіёнаў абавязкова маюць быць на аснове кірыліцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG