Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве на Краснай плошчы затрымалі людзей з банэрам «Свабоду Навальнаму! Пуціна ў турму!»


У Маскве на Краснай плошчы затрымалі чатырох актывістаў «Грамадзянскага таварыства Калускай вобласьці» і журналіста RusNews падчас акцыі ў падтрымку апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Пра гэта паведамляе «Настоящее время».

Паводле зьвестак «ОВД-Инфо», у аддзяленьне паліцыі «Кітай-горад» даставілі актывістаў Сьвятлану і Сяргея Лукашова, Ілью Ермакова і Сяргея Рэднікава, а таксама журналіста Яўгена Еўсюкова. Іх затрымалі, калі актывісты разгарнулі банэр «Свабоду Навальнаму! Пуціна ў турму!».

Адвакат Сяргей Цяльноў паведаміў, што ў паліцыю выклікалі хуткую дапамогу па просьбе затрыманага Ярмакова, якога пабілі сілавікі. Як удакладняецца, лекары зафіксавалі ў зьбітага актывіста сьляды ўдараў і драпіны на шыі і руках.

Таксама затрыманых пачалі апытваць працаўнікі крымінальнага вышуку: праваахоўнікі заявілі, што падчас акцыі нібыта паступіў званок пра пагрозу выбуху на Краснай плошчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG