Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады «хатняй хіміі» — за словы «Ну и харя!» на адрас міліцыянта. Два гады «хіміі» — за слова «сволочь» пра экс-міністра Караева


Вярхоўны Суд Беларусі
Вярхоўны Суд Беларусі

За камэнтар «Ну і харя!» пад запісам пра ўчастковага міліцыянта жыхарцы Гомеля Алесі Бахун прысудзілі два з паловай года «хатняй хіміі»

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Бахун абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады. У ліпені 2020 году яна на старонцы палітыка Вольгі Карач пакінула камэнтар «Ну і харя!» пад запісам пра ўчастковага з Бабруйску па прозьвішчы Комар.

Значна пазьней, напрыканцы лютага ці напачатку сакавіка 2021 года, па месцы жыхарства Бахун быў праведзены ператрус. Судзьдзя Яўген Шаршнёў прысудзіў жанчыне два гады «хатняй хіміі».

Таксама Алеся Бахун павінна выплаціць пацярпеламу супрацоўніку міліцыі 1 000 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.

Тым часам жыхара Баранавічаў Андрэя Званарова асудзілі на 2 гады «хіміі» паводле абвінавачаньня ў тым, што ён 28 кастрычніка 2020 года ў тэлеграм-канале «Бараўкі Свабодныя» пад фатаздымкам былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева наўмысна зьмясціў абразьлівы камэнтар — напісаў слова «сволочь».

У судзе Званароў тлумачыў, што яго абурыла інфармацыя, дзе Караеў заклікаў выкарыстоўваць баявую зброю супраць пратэстоўцаў:

«На маю думку, гэта разыходзіцца як з нормамі закона, так і з чалавечымі маральнымі. І тым больш сытуацыя на той момант была дастаткова напружаная», — цытуе Званарова праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG