Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падстаўляе Беларусь пад удар


Бамбаваньне з расейскага самалёта СУ-30. Ілюстрацыйнае фота

Калі б у жніўні 2020 Пуцін не падтрымаў Лукашэнку, у Беларусі вось ужо год як была б іншая ўлада. Але Пуцін Лукашэнку падтрымаў, і сёньня Лукашэнка расплачваецца з Крамлём.


Некалькі дзён таму ў Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітна-ракетных войскаў РФ. А неўзабаве на аэрадром Баранавічаў прыбудуць самалёты Су-30СМ вайскова-касьмічных сілаў Расеі.

Мэта — стварэньне сумеснага беларуска-расейскага вучэбнага цэнтру.

Робіцца гэта ў адпаведнасьці з рашэньнем міністраў абароны Беларусі і Расеі, прынятым у сакавіку. Ну, а перад гэтым, ясная рэч, была дамоўленасьць Лукашэнкі з Пуціным.

Ці (назавем зьяву сваім імем) — патрабаваньне Пуціна.

Вось гэтае вызначэньне — «вучэбны» — не павінна вас уводзіць у зман. Самалёты будуць не з фанэры. І ракеты сыстэмы «паветра-паветра», па шэсьць штук на кожным СУ, агульная вага боекамплекту да 4 тонаў — будуць не бутафорскія, не з пап’е-машэ.

Мы маглі б цяпер шмат разважаць пра тое, як вайсковая прысутнасьць Расеі паўплывае на імідж Беларусі ў вачах дэмакратычнага Захаду, які і раней успрымаў Беларусь як ваенны фарпост Масквы. Хаця — што значыць успрымаў? Лукашэнка сам гэтак называе сваю краіну: «фарпост Расеі».

А цяпер не пра іміджавыя страты, а пра практычны вынік.

Расейскіх вайскоўцаў у Горадні сустрэлі хлебам з сольлю.

А вось у штабах стратэгічнага плянаваньня NATO месцы, дзе разьмесьцяцца расейскія госьці, будуць пазначаныя як мішэні для нанясеньня ўдару.

І магчыма, што — ядзернага.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG