Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва за год выдала беларусам каля 20 тысяч нацыянальных візаў

Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Вільні 16 ліпеня 2021 году
Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Вільні 16 ліпеня 2021 году

Пра гэта Сьвятлане Ціханоўскай расказалі на сустрэчы ў Міністэрстве замежных спраў Літвы. 

  • 834 беларусы атрымалі спэцыяльны дазвол ад міністра ўехаць у Літву праз экстраардынарныя гуманітарныя умовы.
  • 206 беларусаў падалі запыт на прыстанішча ў Літве.

Сьвятлана Ціханоўская падзякавала міністру ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце за гуманітарны калідор і выдачу спэцыяльных віз беларусам.

Ціханоўская і Білатайце таксама абмеркавалі сытуацыю зь мігрантамі на мяжы. Ціханоўская падкрэсьліла, што корань праблемы – рэжым, які помсьціць Літве за падтрымку дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

«Былы прэзыдэнт спрабуе ператварыць Беларусь у краіну-ізгой, якая пагражае ўсяму рэгіёну. Гэта трэба спыніць», – заявіла Ціханоўская.

Напярэдадні літоўскія памежнікі разьвярнулі назад у Беларусь 30 мігрантаў. З пачатку году на літоўска-беларускай мяжы затрымалі 4137 нерэгулярных. Літва будуе ўздоўж мяжы агароджу з калючага дроту.

XS
SM
MD
LG