Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў Расею спыніць акупацыю Грузіі


Нед Прайс
Нед Прайс

У 13-я ўгодкі ўварваньня расейскіх войскаў у Грузію Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША заклікаў Расею спыніць акупацыю краіны. Адпаведная заява сьпікера Дзярждэпартамэнту Неда Прайса распаўсюджаная ў сацыяльнай сетцы Twitter.

«У гэты дзень 13 гадоў таму сілы Расеі ўварваліся ў Грузію, забілі сотні цывільных і прымусілі пакінуць свае дамы яшчэ тысячы. Нават цяпер сілы Расеі акупуюць амаль 20% тэрыторыі Грузіі.

Акупацыя, якая ажыцьцяўляецца Расейскай Фэдэрацыяй, прывяла да трагічных гуманітарных наступстваў, асабліва падчас пандэміі COVID-19. Працяг блякаваньня доступу жыхароў акупаваных тэрыторыі Грузіі да гуманітарнай і мэдычнай дапамогі беспадстаўна абярнулася стратай жыцьцяў і павінен неадкладна спыніцца. Мы заклікаем урад Расеі выканаць пагадненьне аб спыненьні агню са жніўня 2008 года. Мы салідарныя з народам Грузіі і чакаем дня, калі ён ўз’яднаецца », — заявіў Прайс.

У жніўні 2008 года, пачалася вайна паміж Расеяй і Грузіяй у сэпаратысцкіх раёнах Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Віну за пачатак ваенных дзеяньняў кожны з бакоў перакладае на праціўніка. Пяцідзённая вайна забрала сотні жыцьцяў і пазбавіла прытулку тысячы людзей, да гэтага часу абедзьве тэрыторыі знаходзяцца ў стане замарожанага канфлікту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG