Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм заблякаваў сайт барысаўскага выданьня Ex-press.by


Пратэставы Барысаў, жнівень 2020 г.
Пратэставы Барысаў, жнівень 2020 г.

Ад сярэдзіны дня 6 жніўня сайт незалежнага рэсурсу Ex-press.by перастаў адкрывацца.

У службе тэхнічнай падтрымкі хостэр-правайдэра рэдакцыі паведамілі, што «рэсурс заблякаваны на падставе рашэньня Міністэрства інфармацыі».

Кіраўніцтва мэдыя накіравала электронны зварот у ведамства, каб высьветліць, на якой падставе заблякаваны сайт Ex-press.by — ніякіх папярэджаньняў да таго не было. На гэты час афіцыйнага адказу няма.

Паводле рэдакцыйнай статыстыкі, 6 жніўня да моманту блякаваньня — ад 00.00 да 14.00 — на сайт зайшлі 169,5 тысячы ўнікальных карыстальнікаў.

У офісе выданьня запэўніваюць, што празь некалькі дзён сайт будзе адноўлены на новым дамэнным імені.

«Мы меркавалі пра падобнае разьвіцьцё падзеяў. Але не разьвітваемся!», — захоўваюць аптымізм заснавальнікі рэсурсу.

У сярэдзіне ліпеня журналісты папулярнага барысаўскага мэдыя празь перасьлед зьехалі зь Беларусі.

Пакуль што чытаць навінавую стужку Ex-press.by з Барысава можна ў сацыяльных сетках:

  • https://vk.com/ex.pressby
  • https://ok.ru/group/53895032406270
  • https://www.facebook.com/EX.PRESS.BY.news
  • https://www.youtube.com/user/exPressBY
  • https://www.instagram.com/ex_press.by/
  • https://t.me/expressby
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG