Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэдакцыя барысаўскага сайту Ex-press.by у поўным складзе пакінула Беларусь


Акцыя салідарнасьці ў Барысаве, 14 жніўня 2020 году.

Раней за мяжу дзеля бясьпекі выехалі журналісты БелаПАН, Эўрарадыё, Tut.by і іншых беларускіх СМІ.

Пра вымушаную эміграцыю супрацоўнікаў Ex-press.by, рэдакцыя барысаўскага парталу паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

«Дарагія сябры. Паведамляем вам, што рэдакцыя Ex-press.by у поўным складзе вымушаная была выехать з краіны дзеля бясьпекі і захаваньня праекту. Мы працягваем працу і вельмі спадзяемся на вашу дапамогу. Дасылайце фота, відэа, вашы пытаньні і разважаньні праз telegram-бот. Гэта ананімна і бясьпечна для вас. Мы на сувязі», – зьвярнулася да чытачоў рэдакцыя Ex-press.by.

8 ліпеня сілавыя органы па ўсёй Беларусі пачалі ператрусы ў шэрагу рэдакцый і ў кватэрах журналістаў.

Улады заблякавалі сайт аднаго з самых папулярных незалежных СМІ Беларусі «Наша ніва», у рэдакцыі і ў журналістаў выданьня прайшлі ператрусы.
Супраць 4 чалавек, зьвязаных з «Нашай нівай», вядуцца сьледчыя дзеяньні. Ва ўсіх чацьвярых дома адбыліся ператрусы, а потым іх павезьлі на допыты.\

Раней падвергнулася перасьледу рэдакцыя парталу Tut.by. 18 траўня падчас налёту інспэктараў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў на офіс і кватэры журналістаў і тэхнічных работнікаў затрымалі 15 супрацоўнікаў рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG