Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Малдовы вызначылася з кандыдатам у прэм’еры


Мая Санду выступае на першым пленарным паседжаньні новага парлямэнту. 26 ліпеня 2021 году

На пасаду прэм’ер-міністра Малдовы Мая Санду вылучыла былога міністра фінансаў краіны Натальлю Гаўрыліцу, перадае DW.

Прэзыдэнт Малдовы Мая Санду вылучыла экс-міністра фінансаў краіны Натальлю Гаўрыліцу на пасаду кіраўніка ўраду. Копію ўказа прэзыдэнт апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook у пятніцу, 30 ліпеня.

Цяпер кандыдатуру Гаўрыліцы павінен зацьвердзіць парлямэнт. Раней, 29 ліпеня, старшыня парлямэнта Малдовы, кіраўнік Партыі дзеяньня і салідарнасьці (ПДС) Ігар Гросу, да якой належыць Санду, паведаміў аб намеры дэпутатаў падтрымаць кандыдатуру Гаўрыліцы, якая зьяўляецца віцэ-старшынёй ПДС.

11 ліпеня ў Малдове прайшлі датэрміновыя парлямэнцкія выбары, на якіх ПДС атрымала большасьць — 63 мандаты з 101. Гэта дазволіла ёй самастойна сфармаваць урад краіны.

Мая Санду, якая актыўна выступае за пашырэньне сувязяў Малдовы з ЭЗ, перамагла на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Пасьля гэтага яна ініцыявала адстаўку тагачаснага ўраду, сфарміраванага Партыяй сацыялістаў Рэспублікі Малдова, і заблякавала зацьвярджэньне новага кабінэту. У выніку парлямэнт, у якім фракцыя партыі ПДС мела ўсяго 15 мандатаў, быў распушчаны.

Што вядома аб Натальлі Гаўрыліцы

Натальля Гаўрыліца займала пасаду міністра фінансаў Малдовы у 2019 годзе, калі ўрад краіны ўзначальвала Мая Санду. Да гэтага яна працавала ў брытанскай кансалтынгавай кампаніі Oxford Policy Management і няўрадавай арганізацыі Global Innovation Fund ў Лёндане.

У выпадку зацьвярджэньня кандыдатуры Натальлі Гаўрыліцы на пасаду прэм’ер-міністра Малдовы яна павінна будзе на працягу двух тыдняў прадставіць на зацьвярджэньне парлямэнту склад і праграму свайго кабінэту. «У мяне няма сумненьняў у тым, што намінаваны кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра сфармуе згуртаваную і прафэсійную каманду», — напісала Санду на сваёй старонцы ў Facebook.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG