Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўнай мовай на сайце прэзыдэнткі Малдовы стала румынская


Мая Санду падчас інаўгурацыі, Кішынэў, 24 сьнежня 2020
Мая Санду падчас інаўгурацыі, Кішынэў, 24 сьнежня 2020

Пасьля інаўгурацыі прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы зьмянілі назву дзяржаўнай мовы — з малдоўскай на румынскую

Ангельская і расейская вэрсіі сайту не зьмяніліся.

Малдоўская і румынская мовы вельмі блізкія адна да адной. Парлямэнт Малдовы абвясьціў малдоўскую дзяржаўнай мовай і перавёў яе з кірыліцы на лацінку ў 1989 годзе. Менавіта гэтая мова, згодна з Канстытуцыяй краіны, зьяўляецца дзяржаўнай.

У 2013 годзе Канстытуцыйны суд вырашыў, што дзяржаўнай мовай краіны ёсьць румынская. Яна згаданая таксама і ў Дэклярацыі незалежнасьці краіны. У Канстытуцыю гэтыя зьмены ня ўносіліся.

У кастрычніку 2017 году Канстытуцыйны суд краіны ўхваліў папраўкі да Асноўнага закону, згодна зь якімі назва дзяржаўнай мовы мусіць быць зьмененая з малдоўскай на румынскую. Экс-прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон тады раскрытыкаваў гэтае рашэньне.

Незадоўга да інаўгурацыі Санду Дадон падпісаў закон аб вяртаньні расейскай мове статусу мовы міжнацыянальных зносінаў. У 2018 годзе Канстытуцыйны суд Малдовы прызнаў гэтую норму састарэлай і скасаваў. Апазыцыя мае намер аспрэчыць рашэньне Дадона.

  • Мая Санду, акрамя малдоўскага, мае румынскае грамадзянства. Яна ўступіла на пасаду прэзыдэнткі Малдовы 24 сьнежня, зьмяніўшы на пасадзе Ігара Дадона.
  • У інаўгурацыйнай прамове Санду зьвярнулася да нацыянальных меншасьцяў на расейскай, гагаускай, баўгарскай і ўкраінскай мовах і заявіла, што не дапусьціць парушэньня іх правоў.
  • Новая прэзыдэнтка адзначыла, што сваёй галоўнай задачай бачыць барацьбу з карупцыяй.
  • Санду выступае за эўрапейскую арыентацыю Малдовы, мірнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Прыднястроўі і вывад з гэтай тэрыторыі расейскіх войскаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG