Акрамя таго, у першым чытаньні ўхваленыя папраўкі, якія дазваляюць вярнуць у эфір трансьляцыі расейскіх каналаў.
Афіцыйны статус азначае ў прыватнасьці, што дзяржаўныя служачыя павінны будуць прадастаўляць інфармацыю і адказваць на запыты грамадзян на расейскай мове. Прынятыя ў чацьвер папраўкі гэтак жа абавязваюць дубляваць на расейскай інструкцыі для лекаў.
У выпадку канчатковага прыняцьця закон дазволіць трансьляваць у рэспубліцы расейскія тэлеканалы, трансьляцыя якіх была забароненая ў 2018 годзе.
Законапраекты ініцыяваныя партыяй сацыялістаў, ад якой абраны дзеючы прэзыдэнт краіны Ігар Дадон. За прыняцьце законапраектаў прагаласавала мінімальная большасьць — 51 з 101 дэпутата. Супраць выступіла парлямэнцкая апазыцыя і абраная прэзыдэнтка Мая Санду.
У лістападзе ў Малдове прайшлі прэзыдэнцкія выбары, на іх перамагла Санду. Па выніках другога тура яна набрала 57,7 адсотка галасоў. Дадон набраў 42 адсоткі, яго паўнамоцтвы мінаюць 23 сьнежня.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com