Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ восем чалавек. Цяпер іх 597


Бацькі Міколы Дзядка на судзе

Яшчэ восем чалавек беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі.

Як паведамляе БелаПАН, 29 ліпеня ў сьпіс палітвязьняў уключаныя Аляксей Кудасаў, Павал Яіцкі, Уладзімер Ганчароў, Алена Лысковіч, Вікторыя Лысковіч, Радзівон Кандрацюксуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), Віктар Казлоўскі (паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293 КК — масавыя беспарадкі) і Павал Ларчык (паводле арт. 364 КК — гвалт альбо пагроза прымяненьня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Агульная колькасьць палітвязьняў у Беларусі дасягнула 597.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG