Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва» апублікавала здымкі пасьля ператрусу офісу і кватэраў супрацоўнікаў. ФОТА


Падчас ператрусу сілавікі парвалі банэр «Нашай Нівы»
Падчас ператрусу сілавікі парвалі банэр «Нашай Нівы»

28 ліпеня скончыліся 10 дзён з моманту паўторнага затрыманьня галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, цягам якіх сьледзтва мела выставіць абвінавачаньне.

Абодвух вінавацяць паводле ч. 2 арт. 216 КК (нанясеньне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскраданьня групай асобаў). Яны застаюцца ў СІЗА № 1 Менску.

Наступствы ператрусу ў рэдакцыі газэты «Наша Ніва»
Наступствы ператрусу ў рэдакцыі газэты «Наша Ніва»

Сэнс прэтэнзіяў у тым, што камунальныя паслугі памяшканьня аплочвалі паводле тарыфаў для фізычных асобаў, а трэба было плаціць як для юрыдычных. Сьледчыя налічылі, што за 4 гады «Мінэнэрга» панесла страту ў 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі не зьвярталася. Насамрэч гэта гаспадарчая справа, якая не вымагае арышту.

Рэдакцыйная літаратура і абсталяваньне пасьля ператрусу
Рэдакцыйная літаратура і абсталяваньне пасьля ператрусу

«Наша Ніва» апублікавала фотасьведчаньне, як выглядалі офіс і кватэры супрацоўнікаў пасьля ператрусаў 8 ліпеня. У той дзень сілавікі затрымалі галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча, кіраўніка аддзелу рэклямы і маркетынгу Андрэя Скурко, галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Андрэя Дынько і галоўную бухгальтарку Вольгу Раковіч.

Разьбіты бюст заснавальніка «Нашай Нівы» Івана Луцкевіча
Разьбіты бюст заснавальніка «Нашай Нівы» Івана Луцкевіча

Трагічным сымбалем налёту стаў бюст заснавальніка «Нашай Нівы» Івана Луцкевіча. Яго разьбілі на кавалкі. Банэр «Нашай Нівы» разарвалі, кадар вандалізму тыражавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Разграмілі прыватныя бібліятэкі Андрэя Дынько і Андрэя Скурко, усю падазроную для іх літаратуру выкладвалі і фатаграфавалі.

Бібліятэка Андрэя Дынько апынулася на падлозе
Бібліятэка Андрэя Дынько апынулася на падлозе

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко застаюцца за кратамі, 28 ліпеня ім выставілі абвінавачаньне. Андрэя Дынько і Вольгу Раковіч вызвалілі раней.

Нашаніўцы прызнаныя палітвязьнямі. Ягор Марціновіч пры затрыманьні быў пабіты, у Сьледчым камітэце яму выклікалі хуткую дапамогу. Андрэй Скурко хворы на дыябэт, у СІЗА ён трапіў у мэдычную частку — у яго знайшлі пнэўманію каранавіруснага паходжаньня.

Пасьля вобшуку ў кватэры Андрэя Скурко
Пасьля вобшуку ў кватэры Андрэя Скурко

Падтрымаць зьняволеных нашаніўцаў можна лістом ці паштоўкай: 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА-1.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG