Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Гайдукевіч заявіў, што ў яго дом кінулі тры бутэлькі з запальнай сумесьсю


Алег Гайдукевіч

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч заявіў, што на яго дом быў учынены напад.

«Ноччу ў мой дом, дзе жывуць мае дзеці, кінулі дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю!! Першая бутэлька выбухнула! Па шчасьлівай выпадковасьці ніхто не пацярпеў! Перакананы, мы знойдзем вінаватых. Вось такую дэмакратыю нам рыхтуюць», — напісаў Гайдукевіч на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вечарам 11 ліпеня.

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН.

Пазьней Гайдукевіч напісаў у Фэйсбуку, што сьледча-апэратыўная група знайшла яшчэ адну, трэцюю бутэльку з запальнай сумесьсю. Выбухнула, паводле Гайдукевіча, адна бутэлька з трох.

Алег Гайдукевіч — прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі, падчас выбараў 2020 году вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты, але зьняў сваю кандыдатуру на карысьць Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG