Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФСБ затрымала ў Пецярбургу консула Эстоніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Эстонскі консул Март Лятэ затрыманы ў Санкт-Пецярбургу пры атрыманьні матэрыялаў закрытага характару «ад нейкага расейскага грамадзяніна», сказана ў заяве Цэнтру грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі.

У паведамленьні ФСБ сказана, што да дыплямата будуць ужытыя захады ў адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права.

«Гэтая дзейнасьць не сумяшчальная са статусам дыпляматычнага работніка і мае відавочны варожы характар у адносінах да РФ», — заяўляе ФСБ.

Згодна зь міжнароднымі нормамі дыпляматы маюць права недатыкальнасьці ў краіне, у якой яны працуюць. Аднак іх можна пазбавіць права знаходжаньня ў выпадку парушэньня закону або варожых дзеяньняў.

Лятэ — адзін з чатырох консулаў Эстоніі ў Пецярбургу. Ён часта браў удзел у публічных мерапрыемствах — ад тэатральных да дыскусій аб стратэгіі Балтыйскага мора.

У 2020 годзе ён прыяжджаў на пасяджэньне Вярхоўнага суду Карэліі ў справе Дзьмітрыева. Дыплямат тады заяўляў, што ўся праца, якую робіць таварыства «Мэмарыял», карэльскае аддзяленьне якога ўзначальваў Дзьмітрыеў, важная, «каб раскрыць злачынства камуністычнага рэжыму, і гэтую працу трэба працягваць».

У лютым Расея і Эстонія ўзаемна выслалі па адным дыплямату. Спачатку Эстонія абвясьціла persona non grata аднаго з супрацоўнікаў расейскага дыпляматычнага прадстаўніцтва. У якасьці адказу Расея абвясьціла аб высылцы эстонскага дыплямата. Афіцыйны прадстаўнік расейскага МЗС Марыя Захарава тады заяўляла, што высланы Эстоніяй супрацоўнік займаўся пытаньнямі культуры і адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG