Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка супраць «Магутнага Божа»: «Глядзіце, нарвяцеся»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

2 ліпеня падчас выступу на сходзе ў гонар Дня Незалежнасьці Лукашэнка перасьцярог ад выкананьня рэлігійнага гімну «Магутнага Божа».

«Гэта немаведама што: да сакральных месцаў нашай дзяржаўнасьці яны рушылі пад сьцягамі фашысцкіх наймітаў — паліцаяў. І апошнім часам нашыя сродкі масавай інфармацыі ўсё больш распаўсюджваюць факты пра тое, што ў касьцёлах хочуць памаліцца (заўтра ці то сёньня) пад „Магутны Божа“. Глядзіце, нарвяцеся», — сказаў Лукашэнка.

16 чэрвеня курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі заклікала сьвятароў архідыяцэзіі ўключыць у малітву вернікаў падчас імшы 3 ліпеня заклік да еднасьці і супакою ў Беларусі.

«Калі будзе такая магчымасьць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой Сьвятой Імшы 3 ліпеня аб еднасьці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэньні, якія прымаюцца сёньня, у ХХІ стагодзьдзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагодзьдзі», — сказана ў паведамленьні, падпісаным натарыюсам Курыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшком.

«Таксама ў гэты дзень, 3 ліпеня, Курыя заахвочвае напрыканцы Сьвятой Імшы выканаць гімн „Магутны Божа“, у якім будзем прасіць Усёмагутнага Бога, каб захаваў нас і наш край ад усяго злога», — перадаваў catholic.by.

Перад гэтым упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Аляксандар Румак даслаў на імя кіраўніка Каталіцкай царквы ў Беларусі біскупа Казіміра Велікасельца ліст з просьбай арганізаваць 3 ліпеня малебны «ва ўсіх касьцёлах і з шырокім прыцягненьнем вернікаў». Ранішняе набажэнства мела прайсьці 3 ліпеня — «у памяць аб вызваленьні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прысьвечанае Дню незалежнасьці Беларусі».

Натальля Арсеньнева ў 1943 годзе напісала ў Менску верш «Малітва». У 1947 годзе музыку да вершу напісаў кампазытар Мікола Равенскі. Неўзабаве рэлігійныя службы ў беларускіх цэрквах на эміграцыі сталі завяршацца сьпевам гэтага гімну.

У 1995 годзе «Магутны Божа» вылучылі кандыдатам на дзяржаўны гімн Беларусі. З 1993 году ў Магілёве пры падтрымцы ўладаў праходзіў фэст духоўнай музыкі «Магутны Божа.

У 2020 годзе ў час задушэньня рэжымам Лукашэнкі пратэстаў супраць фальсыфікацыяў выбараў, гвалту і беззаконьня гімн «Магутны Божа» стаў папаулярным сьпевам пратэстоўцаў. У кастрычніку 2020 году мітрапаліт БПЦ Веньямін заявіў што «Магутны Божа» падзяляе грамадзтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG