Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каму патрэбны язык Азаронка


Рыгор Азаронак
Рыгор Азаронак

Пра што сьведчаць заявы Лукашэнкі наконт выкрытых тэрарыстычных сетак, падтрыманых Захадам, і замаху на журналіста Азаронка? Ці зьяўляюцца гэтыя заявы падрыхтоўкай да ўвядзеньня ваеннага становішча? Ці зьвязаныя гэтыя заявы зь нядаўнім візытам у Беларусь дзяржсакратара Рады бясьпекі РФ Патрушава?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае кіраўнік Цэнтру стратэгічных і зьнешнепалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі.

Сівіцкі

  • Такім чынам улады рыхтуюцца да гадавіны пратэсту.
  • Асноўная стратэгія — падтрымліваць напружанасьць у грамадзтве.
  • Нешта падобнае было напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, але тады ў якасьці крыніцы пагрозаў разглядалася Расея.
  • Нямеччына як абвінавачаная дазваляе праводзіць аналёгіі з Другой Сусьветнай вайной.
Арсень Сівіцкі
Арсень Сівіцкі
  • Галоўны адрасат сёньняшніх «антытэрарыстычных» заяваў Лукашэнкі — гэта Расея.
  • Тут невыпадковае супадзеньне зь візытам у Менск дзяржсакратара Рады бясьпекі РФ Патрушава.
  • Расея не здымае з парадку дня выкананьне «сочынскіх дамоваў», яна будзе патрабаваць іх выкананьня.
  • Беларускі лідэр спрабуе зламаць гэты сцэнар, пераканаць Крэмль, што ён — найлепшы кіраўнік Беларусі для Расеі.
  • Для гэтага выкарыстоўваюцца цынічныя прыёмы, каб Расея з ідэалягічных прычынаў была абмежаваная ў сваіх спробах умяшацца ва ўнутраныя справы Беларусі.
  • З вуснаў і Пяскова, і Лаўрова гучалі ацэнкі, што падзеі ў Беларусі — сьведчаньне глыбокага палітычнага крызісу, які патрабуе інклюзіўнага дыялёгу ўлады з грамадзтвам.
  • Зьліў крамлёўскіх «папераў Чарнова» сьведчыў пра тое, што Расея дамагалася трансфармацыі Беларусі ў прэзыдэнцка-парлямэнцкую ці нават парлямэнцка-прэзыдэнцкую.
  • Крэмль вяртаецца да гэтага пытаньня, яно абмяркоўвалася паміж Пуціным і Байдэнам, і Пуцін атрымаў карт-блянш.
  • І гэта ня тое каб супярэчыла інтарэсам ЗША.
  • Я не выключаю, што ваеннае становішча ў Беларусі будзе ўведзенае.
  • Беларускія ўлады карыстаюцца стратэгіяй эскаляцыйнага дамінаваньня.
  • Нарошчваньне заходняга санкцыйнага ціску — гэта запраграмаваны сцэнар, чакаецца, што будзе прыняты і пяты, і шосты пакет санкцыяў ЭЗ, што і ЗША салідарызуюцца з ЭЗ і прадублююць чацьвёрты пакет санкцыяў ЭЗ.
  • Увосень, калі эканамічная сытуацыя пагоршыцца, гэта можа выклікаць новыя пратэсты.
  • Таксама ўвосень плянуецца правядзеньне стратэгічных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-21»
  • Да вучэньняў беларускія ўлады будуць працягваць эскаляцыю.
  • На кожны эскаляцыйны крок Захад будзе падымаць стаўкі.
  • Беларускі палітычны крызіс ператварыўся ў глябальны.
  • Беларускія ўлады даюць усё больш падставаў, каб дзеяньні Лукашэнкі інтэрпрэтаваліся як пагроза для міжнароднага міру і бясьпекі.
  • Такія жорсткія фармулёўкі, якія ўжываюцца зараз адносна Беларусі, раней ужываліся толькі адносна КНДР і Ірану.
  • Калі Менск ня зьменіць мадэль паводзінаў, будуць уведзеныя «драконаўскія» санкцыі, мэтай якіх будзе зьмена рэжыму.
  • Захад будзе гатовы нават пайсьці на ўгоду з Масквой.
  • Праявай таго, што беларускі крызіс стаў крызісам міжнароднай бясьпекі, стала сытуацыя зь мігрантамі на мяжы зь Літвой.

Што было раней

  • Аляксандар Лукашэнка сёньня на ўрачыстым сходзе ў гонар афіцыйнага Дня Незалежнасьці сказаў, што была ўчыненая спроба забойства журналіста СТВ Рыгора Азаронка.
  • «Гэта здарылася мінулай ноччу: 1 ліпеня. Мэта (цытую) — зьнерухоміць, захапіць, кінуць у багажнік. Вывезьці ў лес, адрэзаць язык», — паведаміў Лукашэнка.
  • Таксама ён сказаў, што ў Беларусі «выкрытыя сьпячыя тэрарыстычныя ячэйкі», да якіх датычныя Нямеччына, ЗША, Украіна, Польшча і Літва.
  • Таксама ён загадаў цалкам перакрыць мяжу з Украінай, бо нібыта адтуль паступае «велізарная колькасьць зброі».
  • Лукашэнка: «Сёньня завяршалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную апэрацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Працягваецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб’ектаў. У найбліжэйшы час мы пра гэта скажам».
  • Выяўленыя ў Беларусі «сьпячыя» тэрарыстычныя ячэйкі спрабавалі падарваць вузел сувязі Вайскова-марскога флёту Расеі ў Вілейцы, цытуе Інтэрфакс.
  • Лукашэнка дадаў, што абмяркоўваў гэтую падзею падчас апошняй тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. «Усе ўдзельнікі тэракту, у тым ліку тыя, хто ажыцьцяўляў і арганізоўваў, на працягу двух сутак былі знойдзеныя і арыштаваныя», — сказаў Лукашэнка.
  • Існуе телеграм-канал «Атрады самаабароны Беларусі», у якога 2500 падпісчыкаў. Лукашэнка назваў гэтых людзей «баявым рэзэрвам» тэрарыстаў.
  • «Мы іх ведаем у твар. І ўвага: уладальнік чата — грамадзянін Германіі спадар дэ Хофман, раней грамадзянін Расеі і Украіны. Асноўны мадэратар гэтага дзейства — грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі Трубнікава»
  • Нядаўна гэтыя сілы спрабавалі зьнішчыць вялікую колькасьць лесанарыхтоўчай тэхнікі ў лясгасах. 8 чэрвеня была затрыманая меркаваная выканаўца гэтай акцыі, Матвеева, яна «дае паказаньні».
  • Лукашэнка назваў прозьвішчы іншых затрыманых — Гулевіч, Ашурак, Глотаў, Гаспадароў.
  • Тыдзень таму на мяжы зь Літвой быў перахоплены бесьпілётнік, да якога была прывязаная каністра з выбухоўкай, яго абясшкодзілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG