Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі МЗС пра «контрасанкцыі» Беларусі: «Такія рашэньні незаконнымі кіраўнікамі не прымаюцца»


Ланцуг салідарнасьці зь Беларусьсю, 2020 год
Ланцуг салідарнасьці зь Беларусьсю, 2020 год

Вільня лічыць, што рашэньне Менску аб выхадзе з праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» ня мае сілы, заявіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс.

«Такія рашэньні незаконнымі кіраўнікамі не прымаюцца. Заклікаем да непрызнаньня міжнародных абавязаньняў і зьменаў ды пераглядаў сувэрэнітэту, якія прымаюцца незаконнай уладай», — прыводзіць сайт МЗС яго словы.

Паводле міністра, рашэньне аб выхадзе з «Усходняга партнэрства» перадусім карае беларусаў. Ён таксама адзначыў, што Беларусь ацэніць перавагі «Ўсходняга партнэрства», але гэта адбудзецца, «хутчэй за ўсё, пасьля [новых] выбараў».

Прапановы Эўразьвязу аб рэформах і падтрымцы дэмакратычнай Беларусі застаюцца ў сіле, дадаў ён.

  • Сёньня МЗС Беларусі заявіў, што Менск у сувязі зь «беспрэцэдэнтнымі санкцыямі ЭЗ» прыпыняе свой удзел у праграме «Ўсходняе партнэрства».
  • Старшыня Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль сказаў, што, прыпыніўшы ўдзел у праграме Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», «Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок назад».
  • «Эўразьвяз шкадуе аб рашэньні рэжыму Лукашэнкі прыпыніць свой удзел у праграме „Ўсходняга партнэрства“», — заявіла прадстаўніца зьнешнепалітычнай службы ЭЗ Набіла Масралі, выказаўшы думку, што гэтае рашэньне — «дэманстрацыя пагарды да беларускага народу».
  • Сьвятлана Ціханоўская адзначыла, што Беларусь па-ранейшаму зацікаўленая працягваць удзел ва «Ўсходнім партнэрстве». Яна, яе каманда і ўсе дэмакратычныя сілы працягнуць працаваць з эўрапейскімі партнэрамі, каб у праектах ініцыятывы Беларусь прадстаўлялі тыя, хто сапраўды мае права гаварыць ад імя народу, сказала яна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG