Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнік санаторыю «Беларусь» у Друскеніках: больш няма прычын не даваць нам працаваць


Пасьля таго, як у сярэдзіне чэрвеня Аляксандар Лукашэнка звольніў кіраўніка справаў Віктара Шэймана, прадстаўнік санаторыю «Беларусь» у Друскеніках заяўляе, што няма ніякіх прычын, каб санаторый не працаваў і каб яго рахункі ў банку заставаліся заблякаваныя, паведамляе партал delfi.lt.

«Мы спадзяемся, што ў найбліжэйшым часе мы адновім працу, таму што не засталося прычын, дзеля якіх санаторый мусіў бы быць закрыты, а яго рахункі заблякаваныя — такіх прычынаў няма, і мы спадзяемся на справядлівасьць», — паведаміў на гэтым тыдні агенцтву BNS старшыня працоўнай рады санаторыю Уладзіслаў Шаруцкі.

Беларускае інфармацыйнае генцтва БелТА паведаміла ў сярэдзіне чэрвеня, што Лукашэнка падпісаў указ аб звальненьні Шэймана з прычыны выхаду на пэнсію.

«Санаторый не працуе, мы парадкуем дакумэнты, якіх патрабуюць літоўскія ўлады. Мы чакаем, але працэс ідзе марудна. Дзіўна, што гэтага чалавека ўжо няма, гэта вядома, але пакуль нічога не адбываецца», — сказаў прадстаўнік санаторыю.

«Мы зьвярнуліся ў банк, але ён усё яшчэ просіць новых дакумэнтаў», — дадаў ён.

Паводле яго, за некалькі месяцаў санаторый пакінулі 15 з 393 супрацоўнікаў.

Банк Swedbank замарозіў рахункі санаторыю ў сьнежні летась, спасылаючыся на санкцыі, уведзеныя Эўрапейскім зьвязам.

Паводле зьвестак Цэнтру рэгістру, санаторый «Беларусь» належыць кіраўніцтву справаў прэзыдэнта Беларусі. Узначальваў яго Віктар Шэйман. Кіраўніцтва справаў падпарадкоўваецца непасрэдна Лукашэнку.

У канцы 2020 году ЭЗ увёў санкцыі супраць Галоўнага гаспадарчага кіраўніцтва РБ, якое падпарадкоўваецца непасрэдна кіраўніцтву справаў. Шэйман была ўключаны ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ больш за дзесяць гадоў таму.

На пачатку траўня Міністэрства замежных справаў Літвы паабяцала пачаць перамовы зь Беларусьсю аб перадачы санаторыю «Беларусь». Тады міністар Габрыелюс Ландсбергіс заявіў, што калі два камітэты Сойму запрапануюць упаўнаважыць урад весьці перамовы зь Беларусьсю аб перадачы «Беларусі» Літве, Міністэрства рэалізуе гэтую прапанову.

Тады прэм’ер-міністарка Інгрыда Шыманіце сказала, што перашкодай для перамоваў можа стаць нежаданьне Беларусі супрацоўнічаць.

Кабінэту міністраў было прапанавана пачаць кансультацыі ў справе магчымага выкупу будынкаў санаторыю і спыненьня дзеяньня дамовы аб арэндзе зямлі. Дамова была падпісаная на моцы пагадненьня літоўскага і беларускага ўрадаў ад 6 лютага 1995 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG