Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Літвы зьбіраецца прапанаваць перадаць санаторый «Беларусь» Літве. Альбо вывесьці яго з-пад кантролю Шэймана


Акцыя салідарнасьці ў Вільні

Міністэрства замежных спраў Літвы разглядае магчымасьць прапанаваць Менску, каб Літва пераняла санаторый «Беларусь» у Друскеніках, да якога ўжытыя санкцыі Эўразьвязу, паведаміў у сераду віцэ-міністар Мантас Адаменас.

«МЗС схільны прапанаваць пайсьці такім шляхам, пераняць санаторый у распараджэньне Літвы, бо гэта своеасаблівая анамалія ў міжнародных адносінах, калі ўласнасьць Беларусі знаходзіцца на тэрыторыі Літвы», — цытуе delfi.lt заяву Адаменаса на пасяджэньні Камітэту Сойму ў сацыяльных пытаньнях і працы. «Можна прапанаваць такое рашэньне. Але для гэтага трэба, каб Беларусь была гатовая пра гэта размаўляць», — сказаў віцэ-міністар.

Паводле яго, Беларусь таксама можа лёгка вырашыць пытаньне ў сувязі з санкцыямі, калі перадасьць падведамнасьць санаторыю іншай ўстанове, напрыклад, Міністэрству аховы здароўя, каб санаторый не кантралявалі асобы, якія знаходзяцца ў санкцыйным сьпісе ЭЗ.

«Іх нежаданьне гэта вырашаць — проста спроба выкарыстаць санаторый як закладніка», — сказаў віцэ-міністар дэпутатам. Паводле дадзеных Цэнтру рэгістру, санаторый належыць Кіраўніцтву справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Яго ўзначальвае Віктар Шэйман.

Банк Swedbank замарозіў рахункі санаторыю ў сьнежні. Пасьля замарожаньня рахункаў санаторыю Сойм прыняў закон, які прадугледжвае аднаразовыя выплаты работнікам санаторыю. Паводле дадзеных віцэ-міністра сацыяльнай абароны і працы Вітаўтаса Шылінскаса, пакуль з санаторыю звольніліся пяць чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG