Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікі санаторыя «Беларусь» у Друскеніках пратэставалі ля дзяржустановаў ў Вільні


Вільня

6 траўня калёна аўтамабіляў санаторыя «Беларусь» аб’ехала дзяржаўныя ўстановы ў Вільні на знак пратэсту супраць знаходжаньня пад санкцыямі Эўразьвязу.

Некалькі сотняў грамадзянаў Літвы апынуліся ў складаным становішчы пасьля санкцый Эўразьвязу супраць санаторыю ў Друскеніках, паведамляе Delfi. Санаторый «Беларусь» зьвязаны з адміністрацыяй Лукашэнкі; адпаведна, ён трапіў пад блякаваньне рахункаў.

Банк Swedbank замарозіў рахункі санаторыю ў сьнежні. Пасьля замарожваньня рахункаў санаторыю Сойм прыняў закон, які прадугледжвае аднаразовыя выплаты работнікам санаторыю.

Але са студзеня работнікі санаторыя грошы не атрымліваюць.

Як паведамляе Delfi, пратэст падтрымала Літоўская канфэдэрацыя прафсаюзаў. Яе прэзыдэнт Інга Ругінене сказала, што эўрапейскія ведамства не ўказвалі, што трэба ўжыць санкцыі, гэтую сацыяльную катастрофу справакавала сама дзяржава, якая не паклапацілася пра сваіх грамадзянаў.

«Каля кожнай кропкі мы спынімся і будзем сыгналіць. Мы пратэстуем супраць самаўпраўнасці МЗС Літвы. Мы патрабуем, каб МЗС, у першую чаргу прызнаў сваю віну, а не хаваўся за сьпінай Swedbank. Апошні дакумэнт, які мы атрымалі ад дэпутата Броніса Ропе даказаў, што санаторый ні ў якія сьпісы не ўключаны, за прымяненьне санкцый адказнае МЗС», — сказаў лідэр прафсаюза работнікаў санаторыя Вітаўтас Чэсна.

«Калі ўлады не зьвярнуць увагі на наш пратэст, значыць, яны хочуць, каб людзі галадалі. Калі яны хочуць, каб людзі галадалі, у наступны раз мы зьбяромся каля МЗС, 400 семʼяў, і абвесьцім галадоўку», — запэўніў Чэсна.

Прэзыдэнтка Літоўскай канфэдэрацыі прафсаюза Інга Ругінене таксама пацьвердзіла, што санкцыі ўведзеныя па віне МЗС Літвы, акрамя таго, ніхто нічога не зрабіў, каб людзі не засталіся на вуліцы. «Мы са студзеня правялі вялікую працу, высьвятляючы мэтодыку і парадак. МЗС нам доўга казаў, што гэта не яны прызначылі санкцыі, што гэта ўказаньне з ЭЗ Мы зьвярнуліся ў Эўрапейскую канфэдэрацыю прафсаюзаў, каб высьветліць увесь мэханізм. Нам далі ясны адказ — толькі краіна вырашае, якія санкцыі і ў дачыненьні да каго прымяняць. Значыць, хтосьці хлусіць, рашэньне было ў руках МЗС », — сказала Ругінене.

Як піша Delfi, лідарка прафсаюзаў Літвы выказала неразуменьне, якім чынам магла падлягаць санкцыям установа, дзе большасьць работнікаў — літоўцы, акрамя таго, гэтая ўстанова не генэруе прыбытак, усе атрыманыя сродкі ідуць на заробкі і падаткі.

«Трэба разумець прызначэньне санаторыя — там лечаць хворых дзяцей-інвалідаў, дзяцей грамадзян Беларусі, якіх перасьледуе рэжым. У нас узьнікае пытаньне — супраць каго гэтыя санкцыі. Супраць рэжыму? Яму ж усё роўна, закрыюць санаторый ці не, у чарговы раз пацерпяць самі беларусы і іх дзеці, а таксама грамадзяне Літвы»- сказала Ругінене.

  • Санаторый «Беларусь» належыць Кіраўніцтву спраў прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, кіруе якім Віктар Шэйман; ён сам і падкантрольныя яму актывы знаходзяцца пад санкцыямі Эўразьвязу.
  • Санаторый — адзін з найбуйнейшых на тэрыторыі Літвы. З 400 супрацоўнікаў амаль 90% — літоўскія грамадзяне. Беларуская мэдустанова рэгулярна ўваходзіць у пяцёрку асноўных падаткаплатнікаў Друскенікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG